Свет55

Інфармацыя пра ўдар па маўзалеі Чавэса аказалася расійскім фэйкам

Учора расійскія інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі, а лукашэнкаўскія сеткі падхапілі інфармацыю пра знішчэнне магілы былога прэзідэнта Венесуэлы. Насамрэч удар быў па вайсковым аб'екце на суседняй гары — вось якім.

3 студзеня авіяўдар быў нанесены па штаб-кватэры «баліварыянскай міліцыі» (на фота), а не па маўзалеі Чавеса. Калаж тг-канала @spadczyna

«Магіла Уга Чавеса гарыць, Мадура ўзяты ў палон, юды атрымалі грошы, нафта пяройдзе Штатам», — напісаў у сваім канале 3 студзеня прапагандыст Рыгор Азаронак.

Маўзалей Уга Чавеса — Cuartel de la Montaña 4F — гэта будынак на гары, які ў 1992 годзе стаў штабам Уга Чавеса падчас ажыццёўленай ім спробы дзяржаўнага перавароту.

Пасля смерці Чавеса ў 2013 годзе яго ператварылі ў маўзалей.

Інфармацыя пра ўдар па ім была выдуманая. Пад удар трапіў іншы гістарычны будынак у Каракасе — размешчаны на суседняй гары, прыкладна за паўкіламетра ад маўзалея.

Сапраўднай цэллю атакі стаў комплекс былой Вайскова-марской абсерваторыі Кахігаль (Observatorio Naval Cagigal), які ў апошнія гады выкарыстоўваўся як штаб-кватэра Камандавання баліварыянскай міліцыі — гэта структура тыпу тэрытарыяльнай абароны і адначасова сетка для кантролю над грамадствам.

Скрыншот з відэа

3 студзеня Злучаныя Штаты Амерыкі паспяхова правялі маштабны ўдар па Венесуэле і яе лідарах. Прэзідэнт Мадура разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены з краіны. Мадура быў схоплены элітным падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння «Дэльта». Аперацыя суправаджалася ўдарамі па ўстаноўках СПА Венесуэлы і вайсковых аб'ектах.

63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікаў выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны. Сістэма фальсіфікацыі выбараў у Венесуэле нагадала беларускую.

Каментары5

  • Мавзолей холодильник
    04.01.2026
    Азарёнок, Гигин, Тур, Дзермант, можете успокоиться, мавзолей диктатора не пострадал. Взорвали только штаб-квартиру милиции.
    Так что можете спокойно бальзамировать своего Лукашенко и помещать в Мавзолей.

    (Правда после смены власти с ним в мавзолее будет та же история, что и с Каддафи в холодильнике, но это уже другая история и совсем другие фото.)
  • Мх
    04.01.2026
    Грыша ўчора так узбудзіўся! Глядзі, здасць цябе Трампу твой "бацька", калі сваёй рыторыкай давядзеш сітуацыю да Мадураўскай.
  • Ёсік
    04.01.2026
    Шчэ нешта пі.дзяць у бок апазіцыі. Ды вы першыя фэйкамёты, бо ніхто не мае адукацыю журналіста. Саманазва ліся блогерамі, а на самой справе ў сьметніках газетных корпаецеся, ясялякае га.но зьбіраеце ды дуркаватым сваім чытачам ды гледачам кідаеце. Сьметнік, ты рыгорка, ды ўсялякія лебедзева, гігін, дзермант ды іншыя. А ні дня не жылі ў СССР, а ныеце, як быццам там вашая маладосьць засталася.

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць