Грамадства44

Ацяпленне ў кватэрах адключаць у красавіку

Адключэнне ацяплення ў беларускіх кватэрах запланавана на сярэдзіну красавіка.
Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вячаслаў Шміт.

«Нягледзячы на ​​анамальна снежны і халодны для Беларусі сакавік, падача цяпла ў кватэры беларускіх сем’яў традыцыйна будзе прыпынена ў сярэдзіне красавіка.
Калі прааналізаваць адключэнне ацяплення ў Мінску, а гэта цэнтральная частка Беларусі, то за апошнія сем гадоў падача цяпла ў жылы фонд беларускай сталіцы спынялася менавіта з сярэдзіны красавіка. Толькі ў халодны асенне-зімовы ацяпляльны сезон 2010/2011 года ацяпленне было адключана ў Мінску 21 красавіка, а ў цёплы сезон 2007/2008 года — 11 красавіка», — адзначыў начальнік упраўлення.

Згодна з шматгадовымі назіраннямі, першай прымае рашэнне аб адключэнні ацяплення ў жылых дамах Брэсцкая вобласць, следам за ёй — Гомельская.
Сканчаецца ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці, дзе падача цяпла звычайна спыняецца ў канцы красавіка. Вядома ж, многае залежыць ад умоваў надвор’я, аднак у сярэднім працягласць ацяпляльнага перыяду ў Беларусі складае 185 дзён, і наўрад ці гэты год стане выключэннем, сказаў Вячаслаў Шміт.

Таксама начальнік упраўлення нагадаў, што ў краіне з 2013 года адключэнне ацяплення будзе ажыццяўляцца згодна з новымі умовамі. Так, пачынаючы з гэтага года, падача цяпла будзе прыпыняцца, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу трох дзён будзе трымацца на ўзроўні плюс 8 градусаў і вышэй.

Раней падставай для адключэння ацяплення з’яўлялася захаванне названай тэмпературнай нормы на працягу пяці дзён.

Каментары4

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць