Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці прыняла да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да генеральнага дырэктара Мінскага мясакамбіната Уладзіміра Лазоўскага,паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.
Крымінальная справа была распачатая Кастрычніцкім РУУС Мінска.
У СК таксама сказалі, што дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Раней паведамлялася, што
гендырэктар падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 4 тыс. даляраў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пералічэнні грошай за выкананыя рамонтна-будаўнічыя работы.
У дачыненні да падазраванага прымененая мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары