Новаабраны прэзідэнт Парагвая, прадпрымальнік Арасіа Картэс паабяцаў ніколі не ставіць асабістыя інтарэсы вышэй за інтарэсы краіны. Пра гэта ён распавёў у першым інтэрв'ю пасля перамогі.

Картес — адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў краіны, адной з самых бедных у Паўднёвай Амерыцы, паведамляе Бі-Бі-Сі. Ён займаецца бізнесам, звязаным з тытунем, напіткамі і пастаўкай мясной прадукцыі.

За Картэса прагаласавалі 21 красавіка 45,8% выбаршчыкаў пры яўцы 69%.
За яго асноўнага канкурэнта з Аўтэнтычнай радыкальнай ліберальнай партыі «Шчаслівы Парагвай» Эфрэна Алегра — амаль 37% выбарцаў.

Выбары ў Парагваі былі першымі пасля выключэння краіны з арганізацыі Паўднёваамерыканскага рынку Меркасур, звязаным з імпічментам прэзідэнту Фернанда Луга.

Картэс паабяцаў аднавіць сяброўства Парагвая ў Меркасуры.
Афіцыйна Арасіа Картэс уступіць на пасаду 15 жніўня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?