Здарэнні22

Мінчук знаёміўся ў сацсетках з дзяўчатамі, а потым абкрадаў іх

Сталічная міліцыя ўстанаўлівае пацярпелых ад дзеянняў мінчаніна, які знаёміўся ў сацыяльных сетках з дзяўчатамі, а затым учыняў у іх крадзяжы.

У міліцыю з заявай аб крадзяжы ювелірных вырабаў звярнулася 24-гадовая мінчанка. Сума выкрадзенага склала 70 мільёнаў рублёў. Высветлілася, што незадоўга да крадзяжу ў дзяўчыны з'явіўся інтэрнэт-паклоннік. Віртуальныя спатканні ператварыліся ў рэальныя і праходзілі ў яе дома. Пасля чарговай сустрэчы і было выяўлена знікненне залатых вырабаў.

Ва ўчыненні крадзяжу міліцыя западозрыла новага знаёмага пацярпелай і пачала ўстанаўліваць яго асобу. Тым часам малады чалавек сам звязаўся з сяброўкай і здолеў пераканаць яе ў тым, што не мае ніякага дачынення да прапажы. А на раніцу пасля спаткання гаспадыня кватэры не далічылася ў сваім кашальку 1,5 млн. рублёў.

У ходзе вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС ўстанавілі асобу падазраванага ў крадзяжах і затрымалі яго. Ім аказаўся 30-гадовы раней тройчы судзімы за такія злачынствы жыхар сталіцы. Акрамя таго, у праваахоўнікаў з'явіліся падставы меркаваць, што затрыманы мае дачыненне да ўчынення і іншых аналагічных злачынстваў.

Каментары2

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць