Вайна4242

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку

Калі пра гэта стала вядома, сам камандзір 155‑й асобнай механізаванай брыгады УСУ Станіслаў Лучанаў уцёк з часці ў невядомым кірунку.

Камандзір 155 механізаванай брыгады Станіслаў Лучанаў. Фота: Facebook / 21‑й армейскі корпус

Украінская паліцыя затрымала дзевяць вайскоўцаў 155‑й асобнай механізаванай брыгады па падазрэнні ў выкраданні двух мужчын з Кіеўшчыны. Пра гэта паведамляе hromadske.

Паводле версіі следства, жонку камбрыга Станіслава Лучанава абразілі невядомыя, пасля чаго ён нібыта загадаў падначаленым байцам пакараць вінаватых. У ноч на 28 чэрвеня сямёра вайскоўцаў уварваліся на падворак дома ў сяле Калінаўка Бела-Царкоўскага раёна, схапілі братоў Максіма М. і Рамана М. і вывезлі іх у невядомым напрамку — у Дняпрапятроўскую вобласць. Радня дагэтуль не ведае, дзе яны. Целы, якія, паводле папярэдніх звестак, належаць пацярпелым, ужо эксгумавалі.

Сам Лучанаў самавольна пакінуў часць, яго месцазнаходжанне невядомае. Аператыўнае камандаванне «Поўнач» пацвердзіла, што камбрыга шукаюць, а фігуранты справы адхілены ад службовых абавязкаў і супрацоўнічаюць са следствам.

Так зараз выглядае будынак сям'і Лучанава. Фота: Дыяна Буцко / hromadske

Лучанаў узначаліў 155‑ю брыгаду ў лютым 2026 года, перайшоўшы з пасады начальніка штаба 425‑га асобнага штурмавога палка «Скеля». Улетку 2024‑га ён атрымаў ордэн «За мужнасць» III ступені.

Каментары42

  • Fhn
    12.07.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    12.07.2026
    ??? Есць жадаючыя сустракаць падобных " вызваліцелей"????
  • Загад
    12.07.2026
    Быкава перачытаць усяго, усім, ня толькі беларусам - жыва!

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць