Свет1111

Прэм'ер Украіны ідзе ў адстаўку

«Украіна змяняе сваю палітычную стратэгію», — анансаваў Зяленскі.

Зяленскі і Свірыдэнка. Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Свірыдэнка ідзе ў адстаўку. Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ёй прапанавалі новую пасаду.

«Украіна змяняе сваю палітычную стратэгію, — заявіў ёй. — За кожны прыярытэтны знешнепалітычны кірунак будзе адказваць канкрэтны чалавек са значным вопытам, які здольны рэалізаваць тое, пра што мы дамаўляемся на ўзроўні лідараў і чаго чакае ўкраінскі народ.

Сярод такіх кірункаў найбольш значныя — Злучаныя Штаты і нашы дамоўленасці адносна ліцэнзій на вытворчасць «Пэтрыётаў» ды іншае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, якое павінна адлюстроўвацца ў выразных здабытках нашых дзяржаў і кампаній Украіны ды Амерыкі; еўрапейскі антыбалістычны праект, які можа стаць адным з найбольшых крокаў па ўзмацненні Еўропы за гэта дзесяцігоддзе; Еўрапейскі Саюз, з якім патрэбны выразны рух да членства Украіны і паглыбленне ўсіх нашых сувязяў — эканамічных, палітычных, культурных; дзяржавы — суседзі Украіны, адносіны з якімі патрабуюць новай асновы, і асабліва гэта тычыцца Польшчы і Венгрыі; рэгіён Блізкага Усходу і Затокі як адзін з найбольш перспектыўных глабальных кірункаў бяспечнага і эканамічнага супрацоўніцтва; Кітай; ключавыя міжнародныя арганізацыі, якія ўплываюць на глабальныя рашэнні і могуць больш дапамагчы заканчэнню расійскай вайны супраць Украіны».

Ёсць выклікі і ва ўнутраных справах Украіны, адзначыў Зяленскі.

«Патрабуе значнага ўзмацнення ўся праца ў прыфрантавых і прыгранічных абласцях Украіны, якія штодня цярпяць ад расійскіх удараў. Разлічваю на павелічэнне паставак нашаму войску неабходнай зброі, усіх тыпаў дронаў».

Свірыдэнка стала прэм'ерам у ліпені мінулага года. Некаторыя прарочаць ёй месца пасла ў ЗША.

Разам з прэм’ер-міністрам у адстаўку ідзе і ўрад.

Каментары11

  • Шапіра
    12.07.2026
    Каламойскага прызначаць ?
  • Параўнаў
    12.07.2026
    Жэка, твой Лукашэнка - крамлёўскі халуй.
  • Сельхозакадэмія
    12.07.2026
    Маладыя, адукаваныя, ведаюць замежныя мовы, адукацыя за мяжой, вопыт працы у́ замежных кампаніях, не тое што у́ Валетавым асяродку...

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць