Грамадства66

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»

Сама яна перад дарогай вырашыла купіць каністры, але ледзьве знайшла: «расіяне ўсё скупілі».

Каністры, купленыя ў дарогу. Фота: сацсеткі Кацярыны

Беларуска Кацярына вырашыла з'ездзіць з Мінска ў Тбілісі на аўто. У дарозе яна планавала правесці каля двух сутак. Свае прыгоды дзяўчына апісала ў Threads.

Кацярына ведала пра сітуацыю з бензінам у Расіі і вырашыла ўзяць паліва з сабой: «Па маіх падліках, 80 літраў было б больш чым дастаткова, каб даехаць да грузінскай мяжы».

З Беларусі можна вывозіць да 100 літраў у металічных каністрах — але спачатку іх трэба было купіць, а гэта аказалася праблемай:

«Каністраў на запраўках НЯМА — расіяне ўсё скупілі. Я аб'ехала ўсе «Беларуснафты», якія трапляліся на маім шляху — на ўсіх каністраў не было, завоз чакаўся па пару штук цягам тыдня, але іх хутка раскупляюць».

Толькі на 4‑ты дзень пошукаў дзяўчыне ўдалося знайсці дзве каністры на адной з заправак, а на наступны дзень — яшчэ адну ў раёне Чыжоўкі.

У Воршы Кацярына заправіла поўны бак і 3 каністры па 20 літраў.

Пасля мяжы да Смаленска на «Лукойле» і «Газпраме» бензін быў амаль паўсюль. Але далей сітуацыя змянілася:

«Ад М1 да Вязьмы запраўкі яшчэ трапляліся, але пустыя. Ад Вязьмы да Калугі (~200 км) не тое што паліва не бачылі — нават заправак наогул няма».

У Туле сітуацыя не лепшая: «На запраўках паліва альбо не было наогул, альбо былі вялікія чэргі». Але Кацярына змагла знайсці запраўку з нязначнай чаргой і за хвілін 10 дабралася да калонкі.

На трасе М4 пасля Тулы да Растова сітуацыя стала крытычнай:

«Прыватнікі пустыя, «Лукойл» і «Газпрам» альбо зачыненыя, альбо бензіну няма (толькі дызель ці газ), альбо велізарныя гадзінныя чэргі. Каністры ў багажніку вельмі грэлі душу».

У Растове тое ж самае: «Паліва ўсё гэтак жа няма — запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя. Вынік — на М4 заправіцца амаль нерэальна. Што ў спадарожным кірунку, што ў зваротным — чэргі на гадзіны на адзінкавых запраўках, дзе паліва ёсць».

Заправіцца змаглі, калі павярнулі з трасы ў бок Уладзікаўказа. Паліва прадавалі па 30 літраў на аўто.

Інтэрнэту ў Расіі ў дзяўчыны не было.

«Пасля мяжы перыядычна сувязь з'яўлялася, але менавіта інтэрнэту, каб паглядзець дарогу ці каму-небудзь напісаць, не было. Вельмі цікавы досвед. Добра, што карты загадзя спампавалі з «Яндэкса» — без гэтага наогул немагчыма было б».

У выніку на дарогу да Грузіі спатрэбілася 150 літраў паліва. На ўсю дарогу дзяўчына патраціла 45 гадзін (з улікам прыпынкаў і начоўкі).

Кацярына піша, што паўтарыла б дарогу, але не найбліжэйшым часам.

Каментары6

  • Ян
    12.07.2026
    Во, можа хоць зараз у некаторых белаоусаў адпадзе жаданне быць часткай рф ды іх рускага міру з вайной, мяснымі штурмамі, гарашчымі заводамі, чэргамі ды адсутнасцю паліва.
    Бо тое ж самае можа стацца і ў “саюзным гасударстве”.
  • Попкорн
    12.07.2026
    В России сегодня автомобилисты находятся в пред-когнитивно-диссонансном состоянии...
  • Праўда
    12.07.2026
    Ян, галеча і халопства - гэта фігня. Галоўнае - беларускую не вучыць, а то губернскія арыстакраты калхознікам назавуць!

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць