Свет22

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей

«Няма слоў, каб апісаць, што адчуваеш, калі становішся тым чалавекам, у якім так адчайна мела патрэбу ты сама ў дзяцінстве».

Пэрыс Хілтан, 2026 год. Фота: Parishilton / Instagram

Штат Юта афіцыйна ануляваў ліцэнзію і загадаў закрыць вядомую прыватную школу-інтэрнат Provo Canyon School. Гэта тая самая ўстанова закрытага тыпу для падлеткаў, дзе напрыканцы 1990‑х гадоў год правяла знакамітая мадэль і бізнесвумен Пэрыс Хілтан.

Рашэнне ўладаў стала вынікам шматгадовай маштабнай кампаніі, якую Хілтан вяла супраць гвалту над дзецьмі ў падобных цэнтрах.

Паводле заявы Шэнан Томан-Блэк, дырэктаркі аддзела ліцэнзавання Дэпартамента аховы здароўя і сацыяльных службаў Юты, рашэнне аб закрыцці было прынята пасля таго, як дзяржаўныя рэгулятары выявілі там цэлы комплекс жудасных парушэнняў правоў дзіцяці і правіл бяспекі.

Праверкі зафіксавалі выпадкі неабгрунтаванага і жорсткага фізічнага абыходжання з выхаванцамі, востры недахоп кадраў, з-за чаго дзеці заставаліся без нагляду. Кіраўніцтва набірала людзей на працу «з вуліцы», грэбуючы абавязковай праверкай мінулага і судзімасцяў.

Яшчэ ў маі 2026 года на школу наклалі часовыя абмежаванні пасля таго, як персанал адмовіўся выклікаць хуткую дапамогу выхаванцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Цяпер у адміністрацыі ўстановы ёсць роўна 15 дзён, каб цалкам спыніць працу кампуса.

Упершыню пра кашмар свайго падлеткавага ўзросту Пэрыс Хілтан адкрыта распавяла ў 2020 годзе ў дакументальным фільме «Гэта Пэрыс» (This Is Paris), а пазней, у 2023 годзе, нават выступала ў Кангрэсе ЗША за рэформу закрытых інтэрнатаў.

Пэрыс Хілтан, 2020 год. Фота: Parishilton / Instagram

Паводле яе слоў, персанал установы рэгулярна збіваў дзяцей, распранаў дзяўчат дагала і прымусова зачыняў у адзіночных камерах-карцарах, гвалтам паіў невядомымі псіхатропнымі таблеткамі, а супрацоўнікі-мужчыны назіралі за тым, як дзяўчаты прымаюць душ.

Даведаўшыся пра рашэнне ўладаў Юты, Хілтан выступіла з вельмі эмацыйнай заявай у сацсетках: «Няма слоў, каб апісаць, што адчуваеш, калі становішся тым чалавекам, у якім так адчайна мела патрэбу ты сама ў дзяцінстве. Калі б я магла вярнуцца і сказаць той маленькай дзяўчынцы, што аднойчы яна дапаможа абараніць іншых дзяцей ад таго, што перажыла яна, яна б не паверыла», — напісала Хілтан.

«Нават няма слоў, каб апісаць, што ты адчуваеш, калі нарэшце прыходзяць змены, за якія ты так доўга змагалася і малілася. Дзяржава пацвердзіла тое, што ўсе выжылыя ведалі заўсёды: Provo Canyon School здрадзіла дзецям, якіх ёй даверылі», — заявіла Хілтан.

Яна таксама дадала ў каментары: «Я была адной з гэтых дзяцей.

Я ведаю, як гэта — клікаць на дапамогу і разумець, што ніхто не прыйдзе. Маленькая дзяўчынка ўва мне, якой калісьці казалі, што ёй ніхто і ніколі не паверыць, сёння адчула, што яе праўду прызналі. Мы казалі праўду. Заўсёды. Ніводная сістэма або ўстанова не з'яўляецца занадта магутнай, каб пазбегнуць адказнасці, калі ахвяры адмаўляюцца маўчаць».

Каментары2

  • Жанчына-малайчына!
    13.07.2026
    Калі жанчына не зробіць, ніхто не зробіць.
  • хех
    13.07.2026
    Жанчына-малайчына!, Глянуў на "свет", які на 80% пабудаваны мужчынамі, усміхнуўся, пайшоў далей)

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць