Культура3131

«Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс...»: Свабодны тэатр паставіў спектакль пра транссэксуалаў

15 красавіка ў англійскім Дартынгтане месячная рэзідэнцыя Беларускага Свабоднага тэатра і тэатральнай лабараторыі Fortinbras завяршылася прэм'ерай спектакля «Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс ...».

Ідэя спектакля ўзнікла ў Наталлі Каляды тры гады таму і была акрэсленая працоўнай назвай «Трэці пол». Да распрацоўкі тэмы падчас экспедыцыі ў Афрыку і Паўднёва-Усходнюю Азію, дзе група наведала Гану, Тайланд і Малайзію, падключыліся Мікалай Халезін і Уладзімір Шчэрбань, які ў выніку вырашыў заняцца пастаноўкай спектакля. На працягу экспедыцыі група вывучала праблему «трэцяга полу» — людзей, вымушаных звяртацца да аперацый і працэдураў па змене полу.

У фінальную версію спектакля ўвайшлі гісторыі людзей, якія жывуць на чатырох кантынентах.

Першыя два тыдні дартынгтанскай рэзідэнцыі былі падзеленыя на два блокі — ранішні і вячэрні. У першую палову дня Уладзімір Шчэрбань рэпетаваў з асноўным складам трупы, а Наталля Каляда і Мікалай Халезін выкладалі свае дысцыпліны ў студэнтаў тэатральнай лабараторыі Fortinbras, якія далучаліся да рэпетыцый у другой палове дня. На працягу другой часткі рэзідэнцыі аб'яднаная трупа Свабоднага тэатра працавала над пастаноўкай разам, завяршыўшы работу 15 красавіка і паказаўшы прэм'еру спектакля «Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс...».

Назва спектакля нарадзілася на працягу рэзідэнцыі, калі ў Вялікабрытаніі, у графстве Ланкашыр, выбухнуў скандал.

Настаўнік малодшых класаў, містэр Аптан, напярэдадні Калядных вакацый пачаў курс працэдур па змене полу і з’явіўся пасля Раства перад вучнямі ў новым выглядзе — настаўніцы міс Мідаўс. Агрэсіўная дыскусія ў прэсе і цкаванне, якую распачалі супраць новаспечанай настаўніцы шэраг вучняў і іх бацькоў, стала трагедыяй — міс Мідаўс забіла сябе. З гэтай гісторыі і пачынаецца спектакль «Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс...».

Рэжысёр спектакля Уладзімір Шчэрбань на пытанне пра тое, які новы выклік паўстаў перад Свабодным тэатрам падчас гэтай пастаноўкі,
адказаў: «Тэма гэтага спектакля — гендэрная і сексуальная ідэнтычнасць сучаснага чалавека — з'яўляецца выклікам для любога тэатра. Сучасны драматычны тэатр не хоча ды і не ведае, як казаць пра фізіялогію чалавека, лічачы гэтую тэму нявартай тэатральных падмосткаў. Выклік гэта і для сучаснага грамадства, якое ўладкаванае такім чынам, што ў ім няма месца іншым; у якім гендэрная і сексуальная ідэнтычнасць даўно з'яўляецца палітыкай. Для гэтага дастаткова паглядзець на жудасную статыстыку ахвяраў трансфобіі. Трансгендэры, інтэрсекс, трансексуалы -- адна з самых уразлівых частак грамадства, і гэта ўжо пытанне са сферы правоў чалавека».

Цягам месяца трупа збірала і перапрацоўвала велізарныя аб'ёмы матэрыялу, спрабуючы асэнсаваць яго з дапамогай тэатральнай мовы. Сербія, Албанія, Расія, Індыя, Вялікабрытанія, Беларусь -- толькі некаторыя з краін, прадстаўленыя ў спектаклі дакументальнымі гісторыямі. У структуру спектакля ўвайшлі таксама тэксты Авідзія і Платона, якія звярталіся да гэтай праблемы яшчэ ў дахрысціянскі час.

«Вядома, перад намі стаяла складаная мастацкая задача: знайсці такія выразныя сродкі, якія б дапамаглі без залішняга маралізатарства разабрацца ў фобіях сучаснага грамадства і пры гэтым захаваць адукацыйную функцыю.
А для гэтага патрабавалася поўнае пагружэнне і прысваенне праблемы», -- сказаў Уладзімір Шчэрбань.

Наталля Каляда на пытанне чаму менавіта да гэтай ідэі звярнуўся Свабодны тэатр, адказала: «Нас заўсёды цікавіла тэма ідэнтычнасці. Напэўна, гэта дыктуецца нашым паходжаннем -- народа, ідэнтычнасць якога падвяргалася нападам з самых розных бакоў. І ўдвая цікавы адказ на пытанне: што пераможа -- жаданне чалавека здабыць сваю ідэнтычнасць альбо ціск грамадства, якое не церпіць любых адыходаў ад агульнапрынятых нормаў? Чым больш мы пагружаліся ў тэму, чым больш трагедый мы даведваліся, тым мацнейшым рабілася наша жаданне гучна распавесці пра тое, пра што мы даведаліся".

Мабыць, упершыню за час існавання Свабоднага тэатра ў спектаклі прынялі ўдзел практычна ўсе ўдзельнікі не толькі асноўнай трупы, але і тэатральнай лабараторыі Fortinbras.
Гэта стала магчымым шмат у чым дзякуючы падтрымцы галандскага Фонду Прынца Клаўса, Dartington Hall Trust і патрона тэатра Тома Стопарда, які ўзяў на сябе фінансаванне пералёту студэнтаў, аплату іх віз і паездкі ў Лондан на сумесны воркшоп са студыйцамі брытанскай тэатральнай кампаніі Michael Grandage Production. Адна з крыніц фінансавання рэзідэнцыі вырашыла застацца ананімнай.

«Наша праца са студэнтамі тэатральнай лабараторыі Fortinbras сталася ці не менш важнай падзеяй, чым пастаноўка спектакля. Мы адбіралі іх паўгода таму пры дапамозе скайпа, гэтак жа мелі зносіны, карэктавалі свае дзеянні. Па-сутнасці, рэзідэнцыя ў Дартынгтане стала нашай першай вочнай працай і яшчэ раз прадэманстравала правільнасць курсу на стварэнне ўласнай адукацыйнай структуры, -- Fortinbras стаў самай магутнай кузняй кадраў для Свабоднага тэатра », -- сказала дырэктар тэатра Наталля Каляда.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць