Здарэнні

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

Алег Гарбуноў адсядзеў у Мардовіі больш за 20 гадоў на пажыццёвым. Але пахавалі яго ў Беларусі.

У свой час беларус Алег Гарбуноў атрымаў у Расіі расстрэльны прысуд за пакет крымінальных артыкулаў — забойства пры абцяжарваючых абставінах, крадзеж, наўмыснае знішчэнне маёмасці і выкраданне дакументаў.

Першапачаткова Ніжагародскі абласны суд прызначыў яму смяротнае пакаранне. Аднак паколькі ў Расіі ў 1997‑м увялі мараторый на расстрэлы, то Гарбунову пашанцавала — замест смерці ён атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Пакаранне ён адбываў у калоніі №1 у Мардовіі, дзе ўтрымліваюць каля 150 пажыццёва зняволеных. Гарбуноў пражыў там з 5 кастрычніка 1999 года па 24 красавіка 2022 года, да самай смерці.

У той жа дзень адміністрацыя калоніі тэлеграмай паведаміла аб яго смерці жонцы. Праз два дні давераная асоба жонкі забрала цела Гарбунова для пахавання ў Беларусі.

Пра гэтую гісторыю стала вядома толькі цяпер, праз чатыры гады пасля смерці Гарбунова, — дзякуючы зусім іншай, чыста бюракратычнай справе. На яго рахунку ў калоніі заставалася каля $70. Жонка па спадчыну не звярталася, таму вырашалі, ці можна забраць грошы ў расійскі бюджэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць