Улада33

Намеснік міністра замежных спраў Літвы: З Макея могуць часова зняць санкцыі ЕС

Абмежаванні могуць быць знятыя на перыяд, пакуль Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў.

Візавыя санкцыі Еўрасаюза супраць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея павінны быць знятыя найбліжэйшым часам, паведаміў журналістам у мінулую пятніцу намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас. Цяпер па гэтым пытанні праходзяць апошнія юрыдычныя ўзгадненні.

Абмежаванні, дадаў ён, могуць быць знятыя на перыяд, пакуль Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў.

«Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, супраць якога былі ўведзеныя візавыя абмежаванні з боку ЕС, зможа ўзяць удзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства, якое адбудзецца 22 ліпеня ў Бруселі», — цытуе Крываса Польскае радыё (www.polskieradio.pl).

З прапановай запрасіць у Брусель на ліпеньскую сустрэчу міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства Макея выступіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарс Рынкевічс 22 красавіка на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Люксембургу. Ён заклікаў Еўрасаюз да дыялогу з Беларуссю. «З набліжэннем саміта ЕС і краін Усходняга партнёрства ў Літве важныя рэгулярныя дыскусіі пра яго магчымыя вынікі», — заявіў Рынкевічс.

Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў лістападзе 2013 года ў Вільнюсе ў межах старшынства Літвы ў Савеце Еўропы. Апошнія некалькі месяцаў Мінск і Брусель вядуць кансультацыі пра фармат удзелу Беларусі ў саміце. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць запрашэння на сустрэчу Уладзіміра Макея, але гэтае пытанне ўвязваецца з вызваленнем і рэабілітацыяй беларускіх палітзняволеных.

7 мая падчас дыскусіі ў Берліне пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро заявіў: Мінск разлічвае, што запрашэнне на ўдзел у саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе будзе накіраванае на імя кіраўніка дзяржавы, а беларускі бок сам вырашыць, хто будзе прадстаўляць краіну на сустрэчы.

Макей быў унесены ў «чорны спіс» ЕС у студзені 2011 года як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, які мае дачыненне да жорсткага разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года і далейшых пераследах актывістаў апазіцыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім30

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім30

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць