Свет

У Іране сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары

Мільёны выбаршчыкаў выбіраюць у пятніцу новага прэзідэнта Ірана. Цяперашні прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад не можа ўдзельнічаць у выбарах.

Яго васьмігадовае кіраўніцтва запомніцца эканамічным крызісам у краіне і санкцыямі з боку краін Захаду ў адказ на нежаданне Тэгерана адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 16:30 паводле мінскага часу. Каля 50 млн чалавек маюць права голасу.

На мінулым тыдні расклад сілаў на выбарах, вынік якіх здаваўся ўжо перадвызначаным, змяніўся.

Нягледзячы на ​​тое, што ўсе шэсць кандыдатаў лічацца кансерватарамі, аднаму з іх — багаслову Хасану Раўхані — атрымалася ў апошнія дні заваяваць давер прыхільнікаў рэформаў.

Раўхані пачаў прыцягваць да сябе павышаную ўвагу пасля заяваў аб неабходнасці нармалізаваць адносіны з Захадам.

Павелічэнне колькасці жадаючых прагаласаваць за багаслова звязваюць з тым, што ў аўторак ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах адмовіўся кандыдат ад руху рэфармістаў Махамед Рэза Арэф.

Паводле яго слоў, ён зняў сваю кандыдатуру пасля таго, як яго пра гэта папрасіў адзін з лідараў рэфармістаў, былы прэзідэнт Ірана Махамад Хатамі.

Хатамі і яшчэ адзін былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, які быў не дапушчаны да ўдзелу ў выбарах, падтрымалі Раўхані.

Аднак яму супрацьстаяць сур’ёзныя сапернікі-кансерватары, у тым ліку прадстаўнік краіны на перамовах па ядзернай праграме Ірана Саід Джалілі, а таксама мэр Тэгерана Махамад Багер Галібаф.

Астатнія кандыдаты лічацца кансерватарамі, якія блізкія па сваіх поглядах да іранскага духоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю25

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць