У рамках чарговай акцыі часопіс Arhe прапануе набыць па максімальна зніжанай цане тэматычны нумар «Полацак: падарожжа ў прасторы і часе» (№ 5 за 2011 год).

Тэматычна і ідэйна ён з’яўляецца наўпроставым працягам вельмі ў свой час папулярнага нумара «Спіс полацкіх невядомасцяў», і ў яго ўключаныя матэрыялы самых разнастайных жанраў: навуковыя даследаванні, навукова-папулярныя артыкулы, літаратура, эсэістыка, мемуарыстыка, публіцыстыка.

Сярод матэрыялаў нумара: Генрык Лаўмянскі «Генэзіс полацкай зямлі», Ян Паверскі «Паморская князёўна ў Полацку», Алесь Жлутка «Першы лацінскі дакумэнт пра полацкія ўладаньні. Усевалад з Герцыкі ў акце 1209 г.», Алег Латышонак «Яахім Флёрскі, Гог зь зямлі Магог і Белая Русь», Алесь Краўцэвіч. «А мы ў волі Божай і Войшалкавай» Літва і Полацак у гістарычных стасунках», Томас Вюнш «Літоўская Русь — не Расея».

Нумар можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана — 45 тыс. рублёў (кошт дастаўкі — уключаны).

Акцыя працягнецца да 26 чэрвеня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Полацкі нумар», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?