Зніклую рэчыцкую студэнтку знайшлі мёртвай — падазраюць сакурсніка
23-гадовая Лілія знікла ў панядзелак, 24 чэрвеня ў Рэчыцы (Гомельская вобласць). Яна пайшла з дому і не вярнулася. На наступны дзень яе маці звярнулася ў міліцыю
Цела дзяўчыны было знойдзена ў лесе каля горада.
У той жа дзень быў затрыманы падазраваны ва ўчыненні злачынства. Ім аказаўся грамадзянін Расіі 1990 года нараджэння, які вучыўся разам з Ліліяй ва ўніверсітэце і сябраваў з ёй.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары