Баскетбалісткі зборнай Беларусі сёння згуляюць з камандай Швецыі ў турніры за 5-8-е месцы чэмпіянату Еўропы.
Пераможца гэтай гульні атрымае права выступіць на чэмпіянаце свету-2014 у Турцыі без удзелу ў кваліфікацыйным турніры.
Сёння на кантынентальным першынстве адбудуцца два паўфіналы: Іспанія — Сербія і Францыя — Турцыя.
Пераможца паўфінальных сустрэч 30 чэрвеня сустрэнецца ў матчы за чэмпіёнскі тытул, а тыя, хто прайграў, паспрачаюцца за бронзавыя медалі.
Каментары