Свет2121

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

«Сёння створана Амерыканская партыя, каб вярнуць вам свабоду», — звярнуўся ён да сваіх прыхільнікаў.

Фота: Фота: AP Photo/Evan Vucci

Пра стварэнне палітычнай партыі «Амерыка» мільярдэр Ілан Маск абвясціў у твітары.

«Калі справа даходзіць да банкруцтва нашай краіны марнатраўствам і хабарніцтвам, мы жывём у аднапартыйнай сістэме, а не ў дэмакратыі. Сёння створана Амерыканская партыя, каб вярнуць вам свабоду», — напісаў Маск.

Напярэдадні мільярдэр запусціў апытанне ў твітары, ці варта яму стварыць партыю. Прагаласавала 1,2 мільёна карыстальнікаў — 65% падтрымалі ідэю.

Раней бізнэсовец гразіўся стварыць партыю, калі Кангрэс прыме законапраект аб падатковых ільготах, які Дональд Трамп называе «вялікім цудоўным законам». Трамп падпісаў гэты закон.

Каментары21

  • Памяць
    05.07.2025
    Памятаецца міліярдэр Рос Перро ў 1992 пайшоў на выбары, атрымаў 19% і пахаваў шанцы Буша старэйшага на другі тэрмін, так што сцяг у рукі Маску, хай грызуцца MAGA між сабой, там кожны лапідарны геній, Трамп, Вэнс, Маск
  • бабруйчанін
    05.07.2025
    Дэградацыя эліт палітычных кланаў у Штатах на працягу апошніх 40 год бацька Буш - малодшы Буш які пабачыл на сваім ранчэ"душу ВВПу" Клінтан- Хіларі .Пасля Барак Абама як " новае паветра з перезагрузкай " Апошнія тры срокі Трамп Байдэн Трамп стар суперстар гэта вырак.
    Ніякіх новых твараў ні у дэмакратаў ні у рэспубліканцаў ні чутна ні бачна
    Спроба Маска з яго магчымасцямі $ і Хвітер мае шанец на поспех
    АЛЕ ен ні мае права на вылучэнне прэзідзентам а пасля " памылкі з Трампам" наўрядці будзе падтрымліваць нейкага і гэта галоўная пастка " праекта"
  • Сяргею Ціханоўскаму
    05.07.2025
    Сяргей, глядзі на разумных людзей: раскідвай гэтых псеўдабеларускіх марнатварцаў і хабарнікаў і стварай сваю партую, пакуль у людзей які-неякі энтузіазм яшчэ ёсць. Пакуль не выганіш кубло грантавае, нічога не зрушыцца з месца. Народ усё яшчэ на цябе разлічвае!

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць