Маёнтак мультымільянера Пефціева ў Раўбічах: шкляныя фантазіі — фоты
Да ўваходзінаў рыхтуецца адзін з самых заможных і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі — у Раўбічах пад Менскам завяршаецца будоўля дома
Дом ужо гатовы, цяпер заліваюць бетонам аўтаномную пад’язную дарогу, завозяць мэблю і абсталяванне, тэрыторыя абрастае зялёнымі пасадкамі з туі ды іншай асіміляванай флоры.
На вуліцы Сунічнай навабуд Пефціева значыцца пад нумарам 1. Ён сапраўды першы ва ўсіх сэнсах — як па адметнасці архітэктуры, так і па маштабнасці праекта. Будынак натхнёны стылем швейцарскіх горных шале, але туды ўкліньваюцца элементы ў стылі
Увасабленнем задумаў займаюцца спецыялісты з Латвіі. Кантроль працэсу ажыццяўляюць міністэрскага выгляду прарабы, якія некалькі разоў на тыдзень ладзяць тут аператыўныя «лятучкі». Канчатковая прыёмка — за мужам і жонкай Пефціевымі, якія
Прыблізная плошча аб’екта — блізу 2000 квадратных метраў! (Для параўнання: тыповая трохпакаёвая кватэра ў новым доме мае плошчу каля 70 квадратаў, або ў 30 разоў менш.) За шкляной сцяной — стацыянарны басейн, ёсць месца для зімовага сада. Ніжнія паверхі выконваюць
Штодня грузавікі падвозяць складнікі будучага камфортнага жыцця — дрэвы, мэблю, тэхнічныя сродкі.
Застаецца загадкай, чым выклікана цікавасць мільярдэра да Раўбічаў. У вёсцы няма нават мінімальнай інфраструктуры — адзінае сельпо са стандартным наборам прадуктаў, сумнеўнай чысціні азёрны пляж, зусім не зорныя суседзі. З праяваў цывілізацыі — толькі вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка. Але лазню ды більярд Пефціеў сабе можа дазволіць і без таго. Што рабіць доўгімі зімовымі вечарамі? Мусіць, цэніцца хараство прыроды і пейзажаў у Раўбічах з іх высокімі гарамі і маляўнічай далінай.
Паводле звестак інфармаваных крыніц, на рэалізацыю арыгінальнага праекта ўжо пайшло блізу 5 мільёнаў даляраў — гэта без уліку ўнутранага і навакольнага аздаблення.
Заходнія СМІ называюць Пефціева «кашальком сям’і Лукашэнкаў». У чэрвені 2011 года ён першы з беларускіх бізнэсоўцаў трапіў пад еўрапейскія санкцыі. Уезд у Еўрасаюз яму забаранілі, а актывы трох вядучых кампаніяў — «Белтэхэкспарт», «БТ Тэлекамунікацыі» і «Спорт Пары» — замарозілі. У «чорным спісе» Еўрасаюза Пефціеў фігуруе як «галоўны эканамічны дарадца Лукашэнкі» і «ключавы спонсар рэжыму». Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў рэзка: ініцыятараў гэтага рашэння назваў «нягоднікамі і падонкамі». Сёлета санкцыі з «Белтэхэкспарту» былі знятыя, аднак за два апошнія гады міжнародны бізнэс Пефціева аказаўся пад ударам. Пакуль не далі плёну і спробы абскардзіць абмежаванні праз еўрапейскія суды.
Паводле ацэнак аналітыкаў, асноўны капітал Уладзімер Пефціеў нажыў на аперацыях са зброяй. Кампанія «Белтэхэкспарт» — манапольны аператар у замежных пастаўках вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, інвестыцыйны агент урада Беларусі ў галіне
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары