Нерухомасць

33 тысячы даляраў за ўчастак. Вынікі зямельнага аўкцыёну

Сёння адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў пад будаўніцтва прыватных дамоў у Лагойскім раёне. Зямля ў гэтых месцах заўсёды карыстаецца попытам, і таргі гэта пацвердзілі. Так, на зямельныя надзелы ў адной з вёсак прэтэндавалі па 20—30 чалавек, піша Realt.by.

На аўкцыён прапанавалі 14 участкаў у вёсках Беларуцкага, Гайненскага, Лагойскага, Астрашыцкага і Швабскага сельсаветаў.

Найбольшую цікавасць у Беларуцкім сельсавеце выклікаў пляц у вёсцы Сёмкава, на вуліцы Вясёлкавай, 15. На зямлю прэтэндавалі восем чалавек. У выніку 12 сотак пры пачатковай цане 16 тысяч рублёў былі прададзены за 68,5 тысячы рублёў (каля 25 тысяч даляраў).

У Лагойскім сельсавеце самым папулярным стаў участак у вёсцы Аўгустова, на вуліцы Калгаснай, 19Б. На зямельны надзел з магчымасцю падвядзення вады, электрычнасці і газу плошчай 12 сотак прэтэндавалі 6 чалавек. Зямлю ўдалося прадаць за 86,3 тысячы рублёў (31 тысячу даляраў) пры пачатковай цане 25 тысяч рублёў.

Ну а найбольшы ажыятаж выклікалі ўчасткі ў Астрашыцкім сельсавеце. Найбольшая колькасць заявак паступіла на 4 надзелы ў вёсцы Лабуншчына. На кожны з іх зарэгістравалася 27, 24, 33 і 29 чалавек.

Барацьба ішла за зямельныя пляцы па 10 сотак, забяспечаныя электрычнасцю, газам і водаправодам. Яны былі выстаўлены на аўкцыён па аднолькавай пачатковай цане — за 15 тысяч рублёў.

У выніку ўчастак на Каштанавай, 21 прададзены за 83,3 тысячы рублёў (30 тысяч даляраў), на Каштанавай, 23 — за 77 тысяч рублёў ($28 тысяч), на Навасельскай, 24 — за 85 тысяч рублёў ($31 тысячу), а на Навасельскай, 26 — за 91 тысячу рублёў ($33 тысячы). Апошні надзел стаў самым дарагім з прададзеных на сённяшніх таргах.

У Швабскім сельсавеце прапанавалі 3 участкі, але пакупнік знайшоўся толькі на адзін з іх. Зямельны надзел на вуліцы Лясной у вёсцы Чабатары быў прададзены пачатковай цаной, павялічанай на 5% — за 5250 рублёў (1920 даляраў).

У Гайненскім сельсавеце прадаваўся 1 участак, на які прэтэндаваў 1 чалавек. Ён набыў зямлю ў вёсцы Радовічы за 12 тысяч рублёў (4420 даляраў).

Па самай высокай пачатковай цане — за 280 000 рублёў — на аўкцыён выстаўляўся ўчастак плошчай 1,2 га ў вёсцы Алёкшыцы, прызначаны для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Аднак жадаючых купіць гэты надзел не знайшлося.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс13

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры7

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў25

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс13

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць