Выйшаў з друку першы нумар магілёўскага літаратурна-мастацкага альманаха «Брама». На яго старонках апублікаваныя творы 27 аўтараў.

У першым выпуску альманаха змешчаныя паэзія, проза, драматургія, пераклады і літаратуразнаўчыя артыкулы, успаміны і эсэ, прысвечаныя жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, Аляксея Пысіна, Міхася Ларчанкі, Рыгора Бярозкіна, Яўгеніі Янішчыц, Янкі Сіпакова.

«Брама» знаёміць з прозай Сяргея Украінкі, Валерыя Казакова, Таццяны Барысік, Алены Казловай, Анатоля Санаценкі, Уладзіміра Савіча, Міхася Калясянца, вершамі Дзяніса Сідарка, Міколы Яцкова, Алы Яцковай, Аляксея Карпенкі, Фелікса Шкірманкова, Ёўгі Казловай, Віктара Качана. Драматургія прадстаўленая п’есай Віталя Еўмянькова.

Свае літаратурныя альманахі маюць таксама Гродзенскае («Новы Замак») і Брэсцкае («Жырандоля») абласныя аддзяленні СБП. Гомельскія літаратары таксама рыхтуюць першы выпуск свайго выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?