Гісторыя66

«Чорная субота»: дзень, калі свет стаяў на парозе ядзернай вайны

27 кастрычніка 1962 над Кубаю разгуляўся шторм. З стратасферы ён выглядаў, як вялізнае вока, якое вырачылася ў космас і, здавалася, злавесна падміргвала бязмежнай пустаце і холаду: маўляў, усе там будзем. І вельмі хутка. Піша Альгерд Бахарэвіч.

Штарміла ня толькі над Кубай. Трэсла ўсю сусьветную палітычную сыстэму. Сьвет адчуў сябе раптам папяровым карабельчыкам, які трапіў у пральную машыну. Карыбскі крызіс, Хрушчоў і Кенэдзі з боегалоўкамі замест галоваў, ракеты, Кастра, падводныя лодкі, і зноў Хрушчоў, і зноў Кенэдзі...

Такой была мова таго кастрычніка, зразумелая ўсім незалежна ад нацыянальнасьці. Але і ў гэтым хрушчоўска-кенэдзевым сьвеце былі куточкі, дзе жыцьцё ішло сваім чарадом і не зьбіралася спыняцца празь нейкія там Карыбы.

Напрыклад, менавіта ў гэты дзень Савет міністраў БССР выдаў пастанову № 606 «Пра далейшае павелічэньне вырабу галянтарэйных тавараў і забесьпячэньні лёгкай прамысловасьці фурнітурай і аздабленчымі матэрыяламі».

Насельніцтва хацела міру і фурнітуры, насельніцтва хацела жыць далей і зусім не зьбіралася гінуць празь нейкую там Кубу-любоў маю. І фурнітура і мір перамаглі.

А ўсё магло выйсьці інакш. Увечары таго дня, які пазьней назавуць чорнай суботай, у штармавым небе над Кубай засеклі амэрыканскі самалёт U-2. Пасьля працяглай варажбы на штабных рамонках нехта зь ня самых высокіх савецкіх чыноў ня вытрымаў і аддаў загад зьбіць парушальніка.

Пілёт маёр Андэрсан стаўся адзіным забітым на гэтай так і не абвешчанай вайне, а яго машына — галоўным экспанатам гаванскага Музэю рэвалюцыі. Пасьля такога разьвіцьця падзей ні ў кога не засталося сумненьняў, што ядзерная вайна пачнецца ўжо сёньня.

Жывыя падрыхтаваліся зайздросьціць мёртвым, выконваючы волю партыі і ўраду. У ЗША падлічылі, што савецкія ракеты могуць адным махам зьнішчыць восемдзесят мільёнаў амэрыканцаў. У СССР падлічвалі, колькі застанецца рабоў і ці змогуць яны пракарміць тых, для каго было падрыхтаванае бамбасховішча. Але саступаць не хацеў ніхто.

Ёсьць рэчы важнейшыя за чалавека. Міжнародны прэстыж, напрыклад. Парытэт, зь якога ўпасьці лёгка, як з парапэта. Пра тое, што ў іх ёсьць розум, палітыкі чамусьці прыгадваюць у апошні момант.

Эліта нацыі, што паробіш. Загнаная ў кут, гісторыя сьведчыць, што ім трэба часьцей пра гэта нагадваць: тыкаць пальцам, тварам, носам... Біць па руках. І, калі ня слухаюцца, пазбаўляць салодкага і цацак. А то ж ніяк не нагуляюцца. І пальцы вечна ў чымсьці ліпучым. Добра, калі не ў крыві.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

Бразілія, Германія, Індыя і Японія запатрабавалі пастаянныя месцы ў Радзе Бяспекі ААН4

Хакеры паведамілі пра ўзлом сайта ФБР і атрыманне звестак пра супрацоўнікаў

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць