Грамадства22

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў

Жыхарка Гомельскай вобласці, якая працуе ў дзяржсектары, падзялілася з выданнем «Флагшток» уражаннямі пра сітуацыю напярэдадні выбараў 26 студзеня.

Ілюстрацыйнае фота газеты «Светлае жыццё»

21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне, а да гэтага чыноўнікі, прапагандысты і праўладныя актывісты праводзілі агітацыю, у тым ліку ў працоўных калектывах: пераконвалі прыйсці на ўчасткі і зрабіць «правільны выбар».

«У нашым выканкаме мерапрыемствы праводзіліся дробныя. Напрыклад, рабілі нейкі сход з падарункамі ў чырвона-зялёнай палітры для «актывістаў». Але астатнія над імі пасмяяліся. Такіх сходаў, як, напрыклад, у 2020-м, калі зганялі ўсе структуры на «размовы з дэпутатамі» і кіраўнікамі розных ведамстваў, не было. Усё пакуль без ціску. Хутчэй за ўсё, перад самымі «выбарамі» ўсіх сілай пагоняць», — расказала Людміла (імя ў мэтах бяспекі зменена).

У той жа час суразмоўца адзначае, што ўлады могуць і гэтага не зрабіць, улічваючы «ўзровень пафігізму», які характарызуе цяперашнюю кампанію:

«Магчыма, абмяжуюцца толькі чуткамі, што звольняць усіх, хто не прагаласуе. Ужо звальнялі за апошні «рэферэндум», таму думаю, што людзі самі строем пойдуць. Але ў цэлым узровень агітацыі ніякі. Яны нават і выгляд сапраўдных выбараў імітаваць не імкнуцца».

Пры гэтым фармальнасці выконваюцца: знаёмы суразмоўцы, сябра ўчастковай камісіі, «кожны дзень там тырчыць»:

«Насамрэч спісы правяраюць, запрашэнні пішуць. Мне прыйшло таксама, і ўвесь пад'езд людзі імі закідалі. Яшчэ розныя плакаты, банеры і іншае развешвалі, але гэта нават у вочы не кідаецца».

Людміла падсумавала, што ўлады «забілі болт» на агітацыю, і «людзі таксама болт забілі, разумеючы, што пакуль не час для актыўнасці».

Па выніках кампаніі яна чакае дэманстрацыі «рэкордных паказчыкаў» — празмерна завышаных працэнтаў тых, хто нібыта прагаласаваў за Лукашэнку.

Ілюстрацыйнае фота газеты «Народны голас»

Каментары2

  • Ганьба
    21.01.2025
    Няўдзячныя! І марафон адзінства ім з гармонікам, і Гайдукевіч кап'ём круціць, і дземакрацічэская фем-кандыдатка пад'ехала, і змагарскія орды з Літвы супынілі на далёкіх подступах - а імпэту няма.
  • Ну нiякi ўзровень
    21.01.2025
    Дзяржслужачая фрустрыруе накшталт агiтыцыi. Дык пакуль яшчэ датэрмiновыя "выбары" iдуць. Пацярпi, родненькая, мо на ўчастку вам па 50 налiваць будуць.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар7

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць