Паводле прагнозаў экспертаў фонду, чакаецца, што самы высокі сярэднегадавы паказчык па змяншэнні насельніцтва будзе зафіксаваны ў Малдове і Балгарыі (0,8%), ва Украіне і Латвіі (0,6%), у Сербіі, Беларусі і Літве (0,5% ).

Змяншэнне насельніцтва да 2015 года прагназуецца таксама ў Харватыі, Грузіі (0,4%), у Эстоніі, Румыніі (0,3%), у Венгрыі, Расіі і Пуэрта-Рыка (0,2%), у Босніі і Герцагавіне, Германіі, Японіі і на Кубе (0,1%).

Штогадовы прырост насельніцтва, які дэманструюць Аман і Катар, у перспектыве да 2015 года дасць ім магчымасць захоўваць самыя высокія пазіцыі па гэтым паказчыку не толькі сярод краін Персідскага заліва, але і ва ўсім свеце.

Згодна з разлікамі экспертаў, найбліжэйшыя два гады насельніцтва Амана і Катара ў сярэднім будзе павялічвацца на 7,9% і 5,9% адпаведна. Высокімі тэмпамі будзе расці насельніцтва Паўднёвага Судана (4%).

Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі складзе ў гэтым перыядзе ў жанчын 76 гадоў, у мужчын — 64 гады. Для параўнання: найбольшая сярэдняя працягласць жыцця чакаецца ў Японіі: 80 гадоў у мужчын і 87 гадоў у жанчын, а таксама ў Аўстраліі і Швейцарыі — 80 гадоў у мужчын і 85 гадоў у жанчын, найменшая — у Сьера-Леонэ: 45 гадоў у мужчын, 46 гадоў у жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?