У аўторак, 10 снежня, у кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзентацыя новых кніг на гістарычную тэматыку.
Будуць прадстаўленыя сёлетнія выпускі часопіса ARCHE («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», «1950-я ў Беларусі: Ад сталінізму да застою».).
Рэдактары «ARCHE» Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў раскажуць пра кніжныя навінкі —
ілюстраваную манаграфію Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (370 старонак), даследаванне Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў» (742 старонкі), «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе набыць кнігу Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных сёлетніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», Збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі.
Сустрэча пачнецца 10 снежня а 19-й у кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).
Каментары