Улада

За ўтойваньне дзедаўшчыны зьняты камандзір Слонімскай брыгады

Пра гэта паведаміў начальнік Генштабу генэрал-лейтэнант Сяргей Гурулёў.

За ўтойванне факта нестатутных адносінаў адхілены ад пасады камандзір 11-й асобнай механізаванай брыгады (Слонім) і шэраг яго падначаленых. Пра гэта 3 кастрычніка ў гутарцы з журналістамі паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў. Паводле яго слоў, такое кадравае рашэнне было прынята на апошнім пасяджэнні калегіі Міністэрства абароны ў верасні.

"Праблема дзедаўшчыны ва Узброеных сілах не стаіць. Хаця факты нестатутных адносінаў ёсць. Гэта значыць, людзі ўжываюць не тую лексіку, не тыя дзеянні. Мы гэта не ўтойваем. Для нас гэта сапраўды балюча. Мы не змагаемся з колькасцю злачынстваў. Мы ўжо змагаемся, каб камандзіры прымалі адэкватныя меры, а яшчэ лепш — папераджальныя. Камандзір 11-й брыгады і шэраг яго падначаленых ад пасады адхілены таму, што мер не прынялі і больш таго, утаілі злачынства", — сказаў С.Гурулёў.

Пры гэтым, паводле слоў начальніка Генштаба, ва Узброеных сілах "назіраецца жорсткая, дакладная, устойлівая тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці". Каэфіцыент злачыннасці (колькасць злачынстваў на 1.000 вайскоўцаў) за дзевяць месяцаў 2007 года склаў 2,8. Як паведамляў БелаПАН, па выніках 2006 года гэты паказчык быў на ўзроўні 4,2, у 1994 годзе — 10,9.

Калі казаць аб вайскоўцах тэрміновай службы, то такой тэндэнцыі, як зазначыў С.Гурулёў, удалося дасягнуць у першую чаргу за кошт якасці адбору пры прызыве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць