Свет55

У Львове прапануюць назваць вуліцу імем беларуса, забітага на барыкадах у Кіеве

Львоўская «Свабода» прапанавала прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін горада» пяці загінулым удзельнікам сутычак у Кіеве і выплаціць матэрыяльную дапамогу іх сем’ям у памеры 5000 еўра.

Як піша сайт ВА «Свабода», Львоўскай гарадской радзе прапануецца прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін горада» пяці загінулым — Сяргею Нігаяну, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, львавяніну Юрыю Вярбіцкаму і яшчэ двум неапазнаным асобам — і ўстанавіць матэрыяльную дапамогу ў памеры 50 000 грн сем’ям загінулых.

Гэтую прапанову ад імя 55 дэпутатаў агучыў намеснік кіраўніка фракцыі «Свабода» ў Львоўскай гарадской радзе Любамір Мельнічук.

Паколькі «Свабода» мае бальшыню ў мясцовай Радзе, а большасьць дэпутатаў цяпер знаходзяцца ў Кіеве, Мельнічук прапанаваў супольнасці горада прагаласаваць за прапанаваны праект рашэння.

«Супольнасць горада аднадушна ў сваім імкненні годна ўшанаваць памяць загінулых герояў і матэрыяльна падтрымаць іх сем’і. Такім чынам, наш наступны крок — мы перадаём рашэнне на выкананне мэру Львова Андрэю Садоваму», — адзначыў Любамір Мельнічук.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць