Вайна11

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый

«Мы не можам проста выйсці з нашых тэрыторый. Гэта па-за межамі нашага закона».

Скрыншот відэа

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый у межах мірнага ўрэгулявання вайны з Расіяй, бо гэта супярэчыць украінскаму заканадаўству, пазіцыі грамадства і рэальнай сітуацыі на месцах. Пра гэта ён заявіў інтэрв’ю Fox News, піша «Суспільне».

«Мы не можам проста выйсці з нашых тэрыторый. Гэта па-за межамі нашага закона. Гэта не толькі пра закон — там жывуць людзі, там знаходзіцца наша армія».

Зяленскі адзначыў, што на гэтых тэрыторыях пражываюць каля 300 тысяч чалавек, многія з якіх пацярпелі ад баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, сотні людзей былі параненыя, дзясяткі — загінулі, таму пытанне тэрыторый не можа разглядацца фармальна або выключна палітычна.

Ён таксама пацвердзіў, што 20‑пунктны мірны план узгоднены прыкладна на 90%. Нявырашанымі застаюцца толькі два пункты, з якіх ключавым з’яўляецца менавіта тэрытарыяльнае пытанне.

«Калі я сказаў пра 90%, гэта праўда. Ёсць толькі адно галоўнае пытанне, у якім у нас розныя погляды, — гэта тэрыторыі. І гэтыя разыходжанні не з амерыканцамі, а з расіянамі».

Ён дадаў, што Злучаныя Штаты разумеюць пазіцыі бакоў і спрабуюць знайсці кампрамісныя рашэнні. Паводле слоў прэзідэнта, Украіна на працягу апошняга месяца дэманстравала крокі, накіраваныя на прасоўванне мірнага працэсу.

Каментуючы магчымасць рэферэндуму наконт тэрыторый, Зяленскі заявіў, што такі крок не дасць станоўчага выніку і не будзе падтрыманы ўкраінскім грамадствам.

«Усе хочуць міру, але не любой цаной. Рэферэндум наконт адмовы ад тэрыторый не будзе пазітыўным для Украіны».

Зяленскі таксама адзначыў, што ў выпадку ўхвалення мірнага плана гэта стала б вялікім палітычным поспехам для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, бо перагаворны працэс адбываецца пад ягоным лідарствам.

Таксама Зяленскі адрэагаваў на перададзеныя Трампам словы кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна, што той нібыта «хоча бачыць Украіну паспяховай». На думку Зяленскага, такім чынам Пуцін спрабуе пазбегнуць амерыканскіх санкцый.

Каментары1

  • всем и всё
    30.12.2025
    Да всё и всем, и давно, понятно.
    Трамп, под маркой и маскировкой "отрыва России от Китая", - выполняет приказы и желания путина, - постоянно заходит, с разных строн, на капитуляцию Украины на условиях путина !
    Интересно, что имеет на лапидара путин ?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць