Свет33

Усе да адной найважнейшыя пасады ва Украіне займаюць выхадцы з Данецка

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў Андрэя Клюева з пасады сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны і прызначыў яго кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе УНІАН.

Андрэй Клюеў нарадзіўся ў 1964 г. у Данецку, тройчы займаў пасаду віцэ-прэм'ера (2003, 2006, 2010). Народны дэпутат Украіны IV—VI скліканняў. З 14 лютага 2012 быў сакратаром РНБА.

Клюеў — сябра Партыі Рэгіёнаў, 1-ы намеснік старшыні партыі (2001—2003), намеснік кіраўніка партыі з 2008 года.

Клюеў лічыцца прыхільнікам жорсткай лініі. Ён належыць да данецкай бізнэс-групоўкі.

Цяпер выхадцы з Данецка займаюць усе найвышэйшыя пасады ва Украіне: прэзідэнта, прэм'ера (Азараў), спікера Вярхоўнай Рады (Рыбак) і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Данецк — галоўны горад Данецкай вобласці, цэнтра Данбаса. Да го належаць яшчэ Луганская вобласць. Гэта апірышча Партыі рэгіёнаў. Там Януковіч набраў каля 90% галасоў. Януковіча таксама падтрымліваюць Крым, Харкаў, Запарожжа, Адэса, Херсон, дзе Януковіч атрымліваў 60—80% галасоў. Кіеў, Палтава, Чаркасы, Вінніца, Хмяльніцкі, як і Захад Украіны ў аналагічных прапорцыях падтрымліваюць апазіцыю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў72

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў72

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць