Аўто44

Як завесціся ў маразы: на некалькі секундаў урубіце дальняе святло

Вядома, галоўнае — гэта «правільнае», зімовае дызпаліва, а таксама радчэйшая і таму больш прыдатная для зімы аліва. Ну і добры акумулятар. Але мала хто, пачуўшы прагноз надвор’я, тэрмінова мяняе аліву і зараджае акумулятар. Таму для большасці застаецца некалькі найпрасцейшых дзеянняў, якія таксама могуць дапамагчы.

Раней было прынята раіць забіраць акумулятар на ноч у кватэру. У гэтага рэцэпта ёсць невялікі мінус: калі ў дзвярах машыны электразамкі, скарыстацца імі без акумулятара не ўдасца.

Калі ж не здымаць акумулятар, то ў бензінавых машынах варта проста перад запускам прагрэць яго, на некалькі секундаў урубіўшы дальняе святло.

Мера гэта даволі дзейсная.

І яшчэ: каб не перагружаць акумулятар, не забывайцеся падчас пуску націснуць на педаль счаплення (у машынах з ручной каробкай).

Нейтральнага становішча рычага ў скрынцы тут мала: бо пры адпушчанай педалі матору давядзецца круціць і кіраваны дыск, і валы ў скрынцы. І нават пасля таго як рухавік завёўся, мае сэнс некаторы час патрымаць нагу на счапленні — калі рэзка адпусціць, можа заглухнуць і, па законе подласці, больш не завесціся.

У машынах з аўтаматычнай каробкай пры запуску прагазоўвайце.

Не трэба круціць стартар занадта доўга — лепш даць акумулятару адпачыць, а потым паўтарыць аперацыю.

І апошняя з простых парадаў, якія не патрабуюць шмат часу і грошай — купіць адмысловы спрэй для запуску рухавіка. Некаторыя раяць распыляць яго проста ў карбюратар, але, як вядома, не ў кожнай машыны ён ёсць, а дапамагае і распырскванне каля ўваходнай адтуліны паветранага фільтра.

Мінулай зімой маразы даходзілі да мінус 30, і многія памятаюць, што ў такі мароз нават новыя акумулятары працаваць адмаўляліся. У такой сітуацыі не панікуйце адразу.

Калі мароз спадзе, акумулятар ізноў пачне заводзіць, нават калі яго не чапаць.

А яшчэ можна проста зняць яго і занесці дахаты на прагрэў. А калі падзарадзіць яго зараднай прыладай, гэта зусім ідэальна.

Каментары4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА7

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка12

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА7

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →