У 25-градусны мароз Гатава (Мінскі раён) засталося без ацяплення й гарачай вады
У мясцовым ЖЭСе кажуць пра аварыю на Гарбарным заводзе, які падае цяпло ў мястэчка. Не зразумела, для чаго тады была збудавана новая кацельня, на якую траціліся бюджэтныя грошы…
Дарэчы, Гатава насуперак меркаванню многіх мінчукоў — гэта не вёска з індывідуальнай і малапавярховай забудовай. Тут некалькі дзясяткаў 5—9-павярховых дамоў Так што па забудове і колькасці насельнікаў (тут іх каля 10 тысяч) мястэчка нагадвае, хутчэй, сярэднестатыстычны беларускі райцэнтр.
Каментары