Свет11

Расійскія СМІ зноў злавілі на хлусні ВІДЭА

Расійскі канал НТВ паказаў сюжэт, у якім затор на дарозе ў Міжгор'і выдадзены за паніку на дарогах Заходняй Украіны.

Для гэтай сфабрыкаванага сюжэту было выкарыстанае відэа, знятае супрацоўнікам канала «1+1».

Відэа, дзе бачная чарга з аўтамабіляў на дарозе ў Міжгор'е, было знятае крэатыўным прадзюсарам Канстанцінам Андрыюком. На запісе відаць, як тысячы ўкраінцаў здзяйсняюць «паломніцтва» ў маёнтак збеглага прэзідэнта, праз што дарогі ператварыліся ў шматкіламетровыя заторы.

У інтэрнэце відэа з'явілася 24 лютага 2014 г пад назвай «Міжгор'е! Сустрэчная паласа для абраных». Ролік імгненна стаў хітом сеціва.

12 сакавіка, тэлеканал НТВ распаўсюдзіў відэа з-пад Міжгор'я пад назвай «Хаос на дарогах Заходняй Украіны»:

НТВ у сюжэце паведамляе, што ва Украіне нібыта практычна паралізаваная праца ДАІ, узрасла колькасць ДТЗ, а з дарог практычна зніклі праваахоўнікі. Карыстаючыся сітуацыяй, украінцы нібыта пачалі ездзіць як ім захочацца, у тым ліку па сустрэчных палосах, а таксама адзначылі, што хаос адбываецца менавіта ў Заходняй Украіне. Пры гэтым словы дыктара суправаджалі кадры з-пад Кіева.

«Відэа затору каля Міжгор'я было знятае на мой відэарэгістратар. Ніякіх спробаў звязацца са мной з боку канала НТВ не было. Больш за тое, у самым фільме не было нават спасылкі на мой Youtube-канал, бо свядомыя расійцы маглі б пераканацца ў ілжывасці сюжэту», — кажа Канстанцін Андрыюк.

Ён абураны тым, як цынічна расійцы выкарыстоўвалі гэтыя кадры, і ўжо звярнуўся па дапамогу да юрыстаў.

Канал «1+1» надзвычай занепакоены такім паводзінамі расійскіх калег і хоча нагадаць ім, што галоўнай абавязкам СМІ ёсць аб'ектыўнае асвятленне падзей.

А «Обозреватель» у сваю чаргу паведамляе, што канал НТВ не раз спрабаваў звязацца з украінскімі СМІ, тэлевізійнікі прасілі зняць для іх сюжэты, але журналісты абвясцілі байкот ТБ, якое скажае факты і спрыяе распальванню нянавісці паміж Украінай і Расіяй. На падставе таго, што ніхто не хоча супрацоўнічаць з імі, прадстаўнікі НТВ звярнуліся да крадзяжу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць