Грамадства99

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»

«Я цяпер магу не толькі выжываць, але і хоць крыху выдыхнуць».

Фота з фэйсбуку Аляксандры

Некалькі дзён таму «Наша Ніва» распавяла гісторыю беларускі Аляксандры Крук — маці двух дзяўчынак, якая апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі і была вымушаная прасіць дапамогі.

Аляксандра з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе — цяжарная, з адным дзіцём на руках і адным чамаданам. У Польшчы яна пачынала жыццё з нуля: нарадзіла другую дачку, перажыла анкалогію, развод і зацяжную барацьбу за аліменты ад былога мужа.

Сёння яна жыве ў Гданьску і зноў апынулася ў цяжкай сітуацыі: уладальнікі кватэры папрасілі яе з’ехаць. Аляксандры трэба было тэрмінова разлічыцца з даўгамі, знайсці новае жыллё, арганізаваць пераезд і хаця б крыху часу, каб аднавіцца.

На гэты заклік адгукнулася шмат людзей. Такая хваля падтрымкі і салідарнасці вельмі ўразіла і кранула Аляксандру. Публікуем яе словы ўдзячнасці чытачам «Нашай Нівы».

«Калі выходзіў тэкст, я не ведала, што будзе далей.

Я проста была ў сітуацыі, калі не разумееш, дзе будзеш жыць заўтра, як аплаціць кватэру і што рабіць, калі стане горш са здароўем. Я прасіла дапамогі і не ведала, ці нехта адгукнецца.

Адгукнуліся.

У дзень выхаду маёй гісторыі шмат хто рабіў рэпосты ў фэйсбуку, дапамога ішла з розных бакоў. У выніку сабралася каля 15 тысяч злотых (12 тысяч рублёў ці 3500 еўра — НН), і гэта падтрымка ад вельмі многіх людзей.

Першае, што я зрабіла, — аплаціла новую кватэру і цалкам разлічылася за старую. Гэта было самае важнае: зразумець, што ў нас цяпер ёсць дах над галавой.

Але разам з гэтым прыйшло яшчэ нешта вельмі важнае — магчымасць паправіць сваё здароўе.

Цяпер я планую шпіталізацыю. Раней я адмаўлялася, бо не мела выбару: не было з кім пакінуць дзяцей і не было разумення, дзе мы будзем жыць, як і на што, калі я лягу ў бальніцу. Цяпер гэты выбар з’явіўся. І нават знайшлася дзяўчына, якая гатовая прыехаць і пажыць з маімі дзецьмі, пакуль я буду ў бальніцы. Грошы, якія засталіся ад збору, я выкарыстаю на арэнду жылля на час лячэння.

Мне вельмі хацелася сказаць галоўнае.

Я вельмі ўдзячная вам.

За клопат. За тое, што вы далі мне магчымасць аднавіцца і далей клапаціцца пра маіх дзяцей. За тое, што я цяпер магу не толькі выжываць, але і хоць крыху выдыхнуць.

Мяне вельмі прыемна здзівілі чытачы «Нашай Нівы» — сваёй спагадлівасцю, дабрынёй і разуменнем. Дзякуй вам вялікі».

Калі вы таксама хацелі б яшчэ падтрымаць Аляксандру, гэта можна зрабіць так:

Blik: +48 791 547 275, пазначайце darowizna

Aliaksandra Kruk

Revolut: LT60 3250 0370 8648 5162

Aliaksandra Kruk

PayPal: [email protected]

Каментары9

  • Кропкі над ё
    15.04.2026
    Гэта ўсё здорава, але чытачы чакаюць інтэрв'ю з экс-мужам. Можа не ўсё ў першай публікацыі праўда. А можа і сапраўды ён такі бессардэчны гад?
  • Ёрык
    15.04.2026
    Кропкі над ё, а ці не засланы ты казачок, што нечага тут ад кагосці чакаеш? Вельмі метадычка нагадвае наратывы нягоднікаў мясцовых.
  • Яўген Н.
    15.04.2026
    Кропкі над ё, я чытач, я не чакаю, мне да халеры, што там з уселякімі экс-. Кажыце за сябе. Беларуске патрэбна была дапамога, і беларусы дапамаглі. Але заўсёды знойдзеца хтосьці, каму без лайна не цікава

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»8

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць