Грамадства1010

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога

Лукашэнка назваў прэзідэнта ЗША дачаснікам.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Падчас размовы з беларускім кіраўніком журналіст Russia Today Рык Санчэс лісліва распавёў нібыта пра высокі ўзровень падтрымкі Лукашэнкі з боку насельніцтва. Паводле яго слоў, даныя апытанняў, праведзеных беларускімі сацыёлагамі, паказваюць падтрымку на ўзроўні 78% насельніцтва краіны, піша БелТА.

«Некаторыя заходнія лідары, такія як Трамп, Макрон, Стармер, — яны ўсе разам узятыя, магчыма, не маюць такой падтрымкі свайго насельніцтва і толькі мараць пра тое, каб іх так падтрымлівалі, — сказаў Санчэс. — Можа быць, яны і кажуць, што вы дыктатар, і так да вас ставяцца менавіта таму, што, магчыма, зайздросцяць лічбам?»

«Сярод палітыкаў пэўная зайздрасць адзін да аднаго ў нас ёсць. Гэта сапраўды так, — сказаў Лукашэнка. — Вы абсалютна маеце рацыю, я таксама пра гэта часта думаю. Дай бог, каб у нейкага заходняга палітыка было не 78 працэнтаў і не 80 працэнтаў, але хаця б 60 працэнтаў (падтрымкі насельніцтва)».

Лукашэнка выказаўся і пра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Ён дачаснік, у яго 4 гады. Што ён за 4 гады зробіць? Нічога. Нічога не зробіць. Таму ў прэзідэнта павінен быць час», — сказаў Лукашэнка, які аднаасобна кіруе ўжо амаль 32 гады Беларуссю.

У 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка, паводле ацэнак назіральнікаў, прайграў выбары Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады, а распачаў масавыя рэпрэсіі. 

Прычым паводле вынікаў поствыбарчага дзяржаўнага апытання, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 21%, за Святлану Ціханоўскую — 33%. 11% заявілі, што не галасавалі, а яшчэ 26% не захацелі адказваць на пытанне.

Тым часам Лукашэнку намалявалі 80%, а Ціханоўскай — усяго 10%.

На выбарах 2015 года за Лукашэнку збіраліся галасаваць 45%. Астатнія кандыдаты (уключна з Таццянай Караткевіч) мелі падтрымку на ўзроўні статыстычнай памылкі — ніжэй за 1%. Але ажно 52% адмовіліся адказваць на пытанне сацыёлагаў.

Каментары10

  • Мары ЛАГа & Мар-а-Лаго
    18.04.2026
    Нічога Доні не зробіць з Амерыкай, дзякуючы сістэме стрымліванняў і процівагаў, і гэта вельмі добра. А лука за 32 гады прабіў нуль і перайшоў у вобласць адмоўных значэнняў. Мінус 1,5 мільёна чалавек, напрыклад. А прабыў бы 4 гады - даўно ўзгадвалі б яго толькі як нейкага выпадковага шыбздзіка з анекдота пра сартаванне бульбы па тэлефоне. Быў бы ўжо блазнам на росТБ з досведам. Хаця, ён і так гэтым ёсць.
  • Ёсік
    18.04.2026
    А чаму сваю думку не працягнуў: А вось я за 30 гадоў шмат чаго зрабіў. Дарма, што беларусы зьнікаюць, жабрацкая краіна, але ягонаму статку па законе пажыцьцёва сядзець на карку ў беларусаў.
  • понятно
    18.04.2026
    Иран, ставит трампа в коленнолоктевую позу...
    И глядя, на глумливые заявления лукашенко, в адрес трампа, последние 2 дня, так оно и есть.

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць