Свет1313

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі

Улады Малдовы абмежавалі перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Прыднястроўі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, шэсць высокапастаўленых афіцэраў расійскай аператыўнай групы войскаў, якая там дыслакуецца, абвешчаныя ў Малдове персонамі нон-грата, піша Deutsche Welle.

Днестр, які аддзяляе Прыднястроўе ад тэрыторыі Малдовы, кантраляванай уладамі Малдовы. Фота: pridnestrovie-tourism.com

Прынятае рашэнне азначае, што расійскім камандзірам забаронена знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы, якая кантралюецца ўладамі краіны (на правым беразе Днястра).

Калі хто-небудзь з іх паспрабуе трапіць туды, яго адразу дэпартуюць з Малдовы без права вяртання.

Фактычна гэта азначае, што камандаванне расійскага кантынгенту застаецца абмежаваным у сваіх перамяшчэннях тэрыторыяй Прыднястроўя, бо праз тэрыторыю Украіны выбрацца з яго цяпер тым больш не атрымаецца.

У лік непажаданых асоб увайшлі камандуючы групы войскаў Дзмітрый Зелянкоў, тры яго намеснікі — Дзмітрый Апалеў, Сяргей Мошчанка і Сяргей Шыршоў, — а таксама начальнік штаба Марат Ярулін і кіраўнік палявога банка ў Ціраспалі Аляксей Багамолаў.

Акрамя таго, абмежаванні закранаюць і сем’і гэтых афіцэраў: яны трацяць доступ да шэрагу паслуг на тэрыторыі Малдовы, у тым ліку да медыцынскай дапамогі і афармлення дакументаў.

Малдаўскі бок тлумачыць гэтыя меры тым, што прысутнасць расійскіх войскаў лічыцца незаконнай і разглядаецца як пагроза бяспецы краіны.

Каментары13

  • Віленчук
    17.04.2026
    Ээээ... толькі цяпер? А раней маглі ў госьці езьдзіць?
  • Усё маскоўскай (Мангольскай як пісаў Маркс) імерыя няма
    17.04.2026
    Это война, Усё маскоўскай (Мангольскай як пісаў Маркс) імерыя няма, Ніхто не лічыць імперыю д'ябла сур'ёзным гульцом...
  • Рэй! Пара!!!
    18.04.2026
    Усё маскоўскай (Мангольскай як пісаў Маркс) імерыя няма, То трэба проста канчаткова дабіць гэтага мерцвяка, каб не смярдзеў!

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць