Свет33

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці

У Чарнавіцкай вобласці Украіны часткова абвалілася вялікая сцяна Хоцінскай крэпасці, узведзенай на Днястры ў XIII стагоддзі. Праз аварыйную сітуацыю ніхто не пацярпеў, паведаміў мэр горада Хаціна Андрэй Дранчук, доступ турыстаў да аварыйнага ўчастка крэпасці абмежавалі, піша life.pravda.com.ua.

Фота: Андрій Дранчук / Facebook

Па словах Андрэя Дранчука, супрацоўнікі запаведніка «Хацінская крэпасць» і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях аператыўна адрэагавалі і абмежавалі доступ турыстычных груп да аварыйнай сцяны. Пра інцыдэнт паведамілі ў абласную вайсковую адміністрацыю, Міністэрства культуры і Міністэрства развіцця грамад і тэрыторый Украіны.

«Абвал вельмі істотны […] Максімальна далучаемся да пошуку фінансавання рэстаўрацыйных работ. З усім справімся», — напісаў Андрэй Дранчук.

Хацінская крэпасць, пабудаваная на месцы гарадзішча X стагоддзя, была адным з самых магутных абарончых збудаванняў такога роду ва Усходняй Еўропе. Замак шмат разоў перабудоўваўся. На працягу сямі стагоддзяў крэпасць была вайсковым фарпостам многіх дзяржаў, бо размяшчалася ў стратэгічна важным месцы каля межаў.

У 1621 годзе войска Рэчы Паспалітай, у складзе якога ваявалі нашы продкі з ВКЛ, перамагло пад Хацінам 160‑тысячную армію турэцкага султана Асмана II. Дзякуючы разгрому турэцкай арміі ўдалося аслабіць Асманскую імперыю і спыніць яе захопніцкія планы супраць Рэчы Паспалітай. У 1673 годзе тут адбылася яшчэ адна пераможная бітва аб’яднанага кароннага і літоўскага войска супраць асманаў.

У XX стагоддзі Хацінская крэпасць стала адным з самых папулярных ва Украіне турыстычных аб’ектаў. Старадаўняе гістарычнае збудаванне ўваходзіць у спіс «Сямі цудаў Украіны». На яе тэрыторыі дзейнічае дзяржаўны гісторыка-архітэктурны запаведнік «Хацінская крэпасць».

У снежні 2023 года там завяршылі рэстаўрацыю муроў, асобныя ўчасткі якіх знаходзіліся ў аварыйным стане.

Каментары3

  • Ян Караль
    18.04.2026
    Вялікі Хадкевіч быў гетманам ВКЛ і ўначальваў войскі ВКЛ у гэтых бітвах. Слава герою!
  • Яны чары
    18.04.2026
    Турэцкае ядро запаволенага дзеяння выбухнула. 😞
  • Я
    19.04.2026
    Бачна, што на месцы абвала вымакла сцяна унiзе. I пашкоджанне сцяны на гэтым месцы было i развiвалася на працягу некалькi папярэднi гадоу. Яшчэ адно такое ж вымаканне добра бачна злева на суседняй сцяне. Дзiуна, што супрацоунiкi музея "не бачылi" такого намакання сцяны i нiчога не зрабiлi каб падухiлiць яго. Ну вось i заканамерны вынiк. Калi намакання працягнецца абрынецца i тое, што злева, i гэтая дзiрка павялiчыцца.

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць