Свет55

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў

У мінулым годзе нямецкія паляўнічыя застрэлілі прыкладна тры тысячы дзікоў, якія падвергліся ўздзеянню радыеактыўнага цэзію-137. Пра гэта інфармуе газета Bild са спасылкай на даныя, пададзеныя Федэральным адміністрацыйным ведамствам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Bild піша, што «радыеактыўныя» дзікі з’яўляюцца ў лясах федэральных земляў Баварыя, Рэйнланд-Пфальц, Бадэн-Вюртэмберг, Цюрынгія і Саксонія з-за павышанага радыяцыйнага фону. Ён стварыўся ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Супрацоўнік Федэральнага ўпраўлення па радыялагічнай абароне расказаў выданню, што цэзій-137 мае перыяд паўраспаду каля 30 гадоў. Пры гэтым у лясных экасістэмах расліны, асабліва грыбы, якімі харчуюцца дзікі, здольныя назапашваць гэты радыеактыўны элемент з глебы.

«У агульным ліку 2927 дзікоў, у тым ліку парасят, падстрэленых паляўнічымі ў Германіі, былі ўтылізаваныя з-за празмернага апраменьвання», — піша газета.

Паводле інфармацыі ад Bild, у мясе дзікоў, адпраўленым на ўтылізацыю, выяўлена павышанае ўтрыманне радыеактыўнага цэзію-137. Паляўнічыя, якія здабылі гэтых жывёл, не змаглі рэалізаваць іх мяса на рынку, таму атрымалі ад уладаў кампенсацыі: прыкладна 204 еўра за дарослую асобіну і каля 102 еўра за парася.

Каментары5

  • Вап
    19.04.2026
    Штось гэта ўсё белымі ніткамі шытае…
  • Умка вездессущий
    19.04.2026
    Председатель совхоза победил радиацию декретом об ускорении периода полураспада плутония.
  • Woodoo Cult
    19.04.2026
    Дзікпік 😁

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць