Свет1010

Балтыйская тройка і адгалоскі Судэтаў

Літве, Латвіі і Эстоніі патрэбная абарона НАТА і авіяносец ЗША ў Балтыйскім моры.

«Нам нялёгка, але не трэба ўпадаць у істэрыку», — кажа Эдгарс Рынкевічс, міністр замежных спраў Латвіі. Украінскі крызіс прадаўжаецца, таму Латвія, Эстонія, Літва, тры балтыйскіх дзяржавы, ўсё больш схільныя да ціску з боку Расіі праз гістарычныя, геаграфічныя і моўныя прычыны.

Калі б не іх сяброўства ў НАТА, балтыйская тройца адчувала б сябе так жа ўразліва, як і ў 1938-1939, пасля таго як Гітлер анексаваў Судэты, выкарыстоўваючы як падставу неабходнасць абароны мясцовага нямецкага насельніцтва, падчас падрыхтоўкі да падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа. Гаворачы аб паралелях паміж мінулым і сучаснасцю, Рынкевічс заявіў, што «ў іх цяпер шмат эмоцый», піша The Economist.

Усяго толькі некалькі краін ведаюць Расію так добра, як балтыйскія. Яны стагоддзямі былі часткай Расійскай імперыі і былі захопленыя Савецкім Саюзам на 50 гадоў. Прыблізна чвэрць эстонцаў і 27% латвійцаў уважаюць рускую сваёй роднай мовай, хоць практычна ўсе прыбалтыйцы хоць ледзь-ледзь, але гавораць па-руску, а многія з іх валодаюць дзвюма мовамі. У Латвіі адзін з пяці шлюбаў — змешаны.

Нават калі папярэджанні балтыйскіх лідараў наконт экспансіянізму Расіі былі ўспрынятыя іх саюзнікамі ў НАТА і Еўрапейскім Саюзе, ад іх часта адмахваліся як ад параноі ці русафобіі.

«Мы казалі шмат разоў, што Расія — гэта не новая Расія» — кажа Марка Міхельсон, кіраўнік камітэта ў замежных адносінах Эстонскага Парламента, і былы карэспандэнт у Маскве эстонскай штодзённай газеты. Расія працягвае свае экспансіянісцкія традыцыі, сцвярджае Міхельсон, і вайна ў Грузіі была толькі першым крокам.

Хоць, калі Расія анексавала Крым, стаўленне Захаду памянялася, усё ж большасць заходнееўрапейцаў не згодныя з прыбалтыйцамі і палякамі ў тым, што цяпер рабіць. Еўрапейскі Саюз пакараў некалькіх расейцаў візавымі забаронамі і замарожваннем актываў. Прыбалтыйцы шакаваныя: «Спіс з 21 чалавека — гэта жарт, і гэта нават не тыя людзі ў спісе», — кажа чыноўнік у МЗС Латвіі.

Дыпламаты ўсіх балтыйскіх краін сумняваюцца, што толькі сур'ёзныя эканамічныя санкцыі з моцнымі сігналамі аб вайсковай дапамозе балтыйскім краінам, ўтрымаюць Расею ад далейшай экспансіі. «Мы б хацелі бачыць тут некалькі амерыканскіх эскадрылляў, салдат, ці нават авіяносец» — кажа былы латвійскі міністр.

Эканамічныя санкцыі вельмі дорага абыдуцца для Балтыі. Расія — гэта найбольшы гандлёвы партнёр Літвы, на Расію прыходзіцца 25% у яе гандлёвым балансе, у Літвы і Эстоніі каля 10%. Сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць асабліва залежныя ад расійскага бізнесу, гэтак жа як і парты, транспарт і лагістыка.

Але больш за ўсё балтыйскія краіны залежаць ад паставак расійскіх энерганосьбітаў, у прыватнасці, газу. Калі Расія закруціць вентылі, газавыя сховішчы ў Латвіі змогуць кампенсаваць нястачу на 3 месяцы (або для самой Латвіі на 3 гады), але трэба будзе некалькі гадоў, каб знайсці і забяспечыць альтэрнатыўныя пастаўкі газу ў рэгіён.

Балтыйскія лідары чакаюць, што ціск на іх будзе расці прапарцыйна сіле адказу Захаду на ўварванне Расіі ў Крым. Расейцы могуць выкарыстоўваць кропкавыя санкцыі, напрыклад, кажуць аб забароне на імпарт некалькіх латвійскіх тавараў ці павышэнне коштаў на газ для літоўцаў. Яны могуць узмацніць сваю прапаганду (асабліва праз расійскае тэлебачанне, якое глядзяць шмат прыбалтыйцаў), магчыма, правядуць кібер-атаку, або паспрабуюць дэстабілізаваць паўсядзённае жыццё. 

«Некаторыя рускія тут жывуць у рускай мыльнай бурбалцы», — кажа Віктар Макараў, расеец, які працуе ў латвійскім МЗС. Даследаванне паказвае, што двое з трох расейцаў у Латвіі падтрымліваюць анексію Крыма Расіяй.

Калі паглядзець пазітыўна, то балтыйскія палітыкі спадзяюцца, што расійскі рэваншызм абудзіў Захад наконт важнасці іх рэгіёну і неабходнасці яго абароны. Яны спадзяюцца, што гэта заахвоціць Швецыю і Фінляндыю да ўступлення ў НАТА і перашкодзіць памяншэнню абаронных бюджэтаў урадаў гэтых краін і іншых краін ЕС. І хто ведае? — магчыма, падзелены ЕС аб'яднаецца вакол больш гарманічнай палітыкі бяспекі.

 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць