Улада22

Гары яно гарам

Беларусы ня хочуць ісьці ў «Беларусбанк» і атрымліваць кампэнсацыю па ўкладах, якія «згарэлі» яшчэ на пачатку 90‑х гадоў.

Беларусы ня хочуць ісьці ў «Беларусбанк» і атрымліваць кампэнсацыю па ўкладах, якія «згарэлі» яшчэ на пачатку 90‑х гадоў. Прычыну масавага дэмаршу агучыў дэпутат Мікалай Дубовік, якому сытуацыя падаецца абсурднай.

— Да мяне зьвярнуўся малады чалавек і вось што распавёў. 20 гадоў таму бацькі аформілі на яго ў банку ўклад на 500 рублёў. Нядаўна яму прыйшло спавешчаньне зь «Беларусбанку»: зьявіцца і атрымаць кампэнсацыю па ўкладзе. Ён схапіў дакумэнты й пабег у банк. Змарнаваўшы цэлую гадзіну, ён атрымаў… ажно 450 рублёў.

Я ў гэта не паверыў. Прыехаў дахаты й расказаў пра гэты выпадак сям’і. Аказалася, што і маіх дзяцей з гэтай жа нагоды запрашаюць у банк. Жонка паказала мне адпаведныя дакумэнты. Справа ў тым, што шмат гадоў таму мой бацька адкрыў на сваіх унукаў уклад, здаецца, на 500 рублёў. Колькі выплацяць маім дзецям цяпер, я ня ведаў. Затое даведаўся, што майму зяцю выплацяць цэлую тысячу рублёў. Каб разабрацца, я патэлефанаваў у банк, адрэкамэндаваўся сваім сынам і задаў пытаньне. Вось вы мяне запрашаеце ў банк. Дзеля чаго? Мне нічога не адказалі, сказалі, што гэта таямніца. Я мушу прыйсьці ў банк і атрымаць уклад. Дзьве мае сястры ў свой час аказаліся разумнейшымі. За 500 рублёў адна купіла прычэп «Зубранё», а другая — вялікі пярсьцёнак. А вось мае дзеці атрымаюць 999 рублёў. Давайце ня будзем злаваць людзей. Я разумею сталых. Мы іх ужо раззлавалі. Давайце, калі можна, прыпынім гэтую справу. Я сваіх дзяцей у банк не пушчу.

Замміністра Андрэй Кабякоў патлумачыў, чыму атрымліваецца гэтак, як атрымліваецца, але абнадзеіў тым, што вырашэньне пытаньня неабходна падкарэктаваць. Як — пакуль невядома.

— Рэч у тым, што ў 2007 годзе сканчаецца тэрмін выплаты кампэнсацый укладаў насельніцтву па прынятых рашэньнях. Мы былі гатовыя скончыць яшчэ ў 2002‑2003 гадах. Сродкі былі. Але з‑за таго што памеры кампэнсацыі сапраўды аказаліся невысокімі, то ніхто за імі асабліва не сьпяшаўся. Цяпер тэрмін мінае, грошы трэба выплаціць. Не магу сказаць, што лепш у гэтай сытуацыі… Не паведамляць людзям і сьпісаць гэтыя грошы? Зь іншага боку, гэта сродкі, зь якімі няможна адвольна абыходзіцца. Трэба падумаць. Магчыма, абавяжам банк абавязкова інфармаваць людзей пра памеры кампэнсацый, каб грамадзяне самі рабілі выбар, забіраць ім грошы ці не. Пэўна, пры адмоўным адказе можа быць давядзецца пісаць пісьмовую адмову.

Паводле: Андрэй Кажамякін, «Экспресс НОВОСТИ»

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць