Свет1212

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП

Паводле інфармацыі брытанскага выдання The Telegraph, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць радыкальна змяніць правілы ўнутры альянсу.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Гаворка ідзе пра тое, каб краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% свайго ВУП, маглі страціць права голасу пры прыняцці важных рашэнняў. Гэта тычыцца, напрыклад, пытанняў пашырэння альянсу, выкарыстання артыкула аб калектыўнай абароне і правядзення сумесных аперацый. Паводле крыніц, ідэя заключаецца ў тым, што краіны не павінны ўплываць на рашэнні, калі яны не нясуць дастатковых выдаткаў.

Паведамляецца, што Трамп пачаў сур’ёзна разважаць над гэтым пасля таго, як саюзнікі па НАТА фактычна не падтрымалі ЗША ў сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Таксама ў Вашынгтоне абмяркоўваюць магчымасць вываду амерыканскіх войскаў з Германіі — гэтая ідэя з’явілася адразу пасля вяртання Трампа ў Белы дом.

Пры гэтым афіцыйна гэтыя прапановы пакуль не прадстаўляліся ў Бруселі. Унутры НАТА ўсе рашэнні прымаюцца толькі з агульнай згоды ўсіх краін, таму падобныя ініцыятывы могуць быць заблакаваныя і прывесці да напружанасці паміж саюзнікамі.

Варта адзначыць, аднак, што на сённяшні дзень ніводная краіна альянсу, уключаючы ЗША, не дасягае ўзроўню ў 5% ВУП, выдаткаваных на абарону. Найбольш трацяць Польшча, Літва, Латвія і Эстонія (ад 4,8% да 3,43%), але нават яны не дацягваюць да гэтай адзнакі. Самі ж ЗША плануюць у 2026 годзе выдаткаваць на вайсковыя выдаткі каля 3,3—3,4% свайго ВУП.

Каментары12

  • Жвір
    28.03.2026
    Польшча толькі й будзе мець права голасу, і прымаць рашэньні адзінаасобна, бо краіна выдаткоўвае на абарону 4.8(лічы 5).
  • Вася
    28.03.2026
    Путину и Трампу позарез нужны еще 5 лет, чтобы претворить в жизнь план вывода из Европы американских войск, проблема в том что трамп получит фигу, поэтому и спешат. по Конституции он не имеет права лезть, если конечно не начнет лезть в Конституцию как и лукашенко и путин, но тогда велика вероятность гражданской войны, хотя кто его знает, может быть все эти задачы и прописаны для трампа у кремля
  • американский лукашенко
    28.03.2026
    Остапа понесло.....

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў23

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць