Грамадства88

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў

Такую карціну засведчыў адзін з беларусаў і падзяліўся відэа ў сацсетках. Ролік ужо разышоўся па пабліках, і многія каментатары ўстрывожыліся не на жарт, заўважыла выданне «МогилевОнлайн».

Скрыншот з відэа

«Гэта ж… зграя?.. Табун?.. Як называецца такая колькасць мядзведзяў?» — здзівіўся нехта ў Threads.

«Нешта іх занадта шмат стала. Можа, пара нешта з гэтым рабіць? Ці дачакаемся, пакуль каго-небудзь яны разарвуць…» — выказаў асцярогі іншы карыстальнік.

У каментарыях знайшліся тыя, хто пацвердзіў, што колькасць мядзведзяў у гэтым раёне сапраўды стала заўважнай.

Посмотреть в Threads

Так, напрыклад, адзін чалавек прызнаўся, што бачыў адразу трох дарослых мядзведзяў каля вёскі Неманіца напярэдадні, а яшчэ адзін мясцовы жыхар адрапартаваў пра тое, што бачыў мядзведзя побач з вёскай Новае Янчына, прычым за паўкіламетра ад аўтамабіля (гэта ўсё таксама ў Барысаўскім раёне).

Іншыя карыстальнікі паказалі і расказалі, што сустракаюць мядзведзяў на Віцебшчыне і ў іншых абласцях і раёнах Беларусі.

«Нешта па грыбы сёлета расхацелася: то кляшчы, то мядзведзі. Добрыя навіны ёсць?» — пакінуў каментарый яшчэ адзін беларус.

Каментары8

  • Селекцыя
    14.05.2026
    во-во, з ваўкамі і мядзьведзямі варта працаваць шляхам селекцыі: адстрэльваць тых жывёл, якія мала баяцца чалавека, альбо якія выглядаюць хворымі. То бок калі канкрэтны мядзьведзь пачаў хадзіць на пчалярную пасеку побач з вёскай, то яго лепей адстрэліць, а калі мядзьведзь сядзіць сабе спакойна ў лесе і ўбачыўшы здалёк чалавека кідаецца на ўцёкі, то і не варта яго чапаць. Шуневіч жа заклікае ісці ў лес і дзеля забавы забіваць прыгожых і здаровых жывёл.
  • Ёсік
    14.05.2026
    во-во, да іх дамоў, спадар, вы хочаце хадзіць не спытаўшыся ў іх, а калі яны вырашылі да вас дадому завітаць, дык адразу за стрэльбу, шуневіча клічыце. Грыбы нейкія крывавыя атрымаюцца. Набывайце бервяно з вешанкамі ды ўжывайце.
  • кісё
    14.05.2026
    Ёсік, да? можна? дазваляеце? вашы вешанкі не галюцынагенныя?

    пэйсэ. вас яшчэ не спыталася, што мне рабіць. можа хопіць загадваць мне, мужыкі?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 21

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

У Смаргонскім раёне аднавілі каплічку, якую знёс п’яны кіроўца. Але не так4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць