Грамадства77

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары

Яна каментавала падзеі ў Іране.

Фота: Manolo.tv

Студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэрэ Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары пра Іран у адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Reform.news са спасылкай на базаваны ў Лондане іранскі тэлеканал ManotoTV.

Паводле інфармацыі тэлеканала, Хатэрэ Хадададзі была затрыманая пры ўмяшанні пасольства Ірана ў Беларусі і атрымала 14 сутак арышту.

«Паводле слоў яе блізкіх, яна павінна была выйсці на волю 30 красавіка, аднак дагэтуль застаецца пад вартай, а яе статус навучання і знаходжання застаецца нявызначаным. Таксама паведамляецца, што падчас утрымання пад вартай яна была пазбаўленая доступу да адваката і магчымасці звязацца з сябрамі», — паведамляе тэлеканал.

Хатэрэ Хадададзі вучыцца на медыцынскім факультэце замежных навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яна была заяўленая як удзельніца студэнцкай канферэнцыі ў Мінску 29—30 красавіка з працай «Беласнежная ўсмешка — дар прыроды ці дасягненне медыцыны?».

Каментары7

  • экспарт адукацыйных паслуг адмоўна вырас
    14.05.2026
    Якая цудоўная рэклама вышэйшай адукацыі ў РБ!
  • .
    14.05.2026
    Главное, чтобы не нашли повод выслать в Иран и не отчислили - чтобы было основание туда не возвращаться в ближайшее время. Все эти упыри одинаково мстительные.

    P.S. Очень красивая нация - персы. Какой-то своей, ни на кого не похожей красотой.
  • Ну
    14.05.2026
    ., у сэнсе!? Повад ужо прыведзены ў артыкуле. Не тую краіну дзяўчо абрала для актывізму, ох не тую...(

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць