Вайна11

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі

Сілы беспілотных сістэм Украіны абвясцілі пра знішчэнне сёння ўначы ЗРК «Тор-М2» у Ганчарове Луганскай вобласці і ЗРГК «Панцыр-С1» у Хутарку, Крым.

Знішчаны ЗРК «Панцыр». Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Акрамя таго, сёння пад удар трапілі самалёт-амфібія Бе-200 «Альтаір» разам з «тушкай» Ка-27 у Ейску (Краснадарскі край), карабель-сухагруз з боекамплектам у порце Бярдзянск, Запарожская вобласць, навучальны цэнтр і пункт часовай дыслакацыі расійскай арміі ў Райгарадку пад Луганскам.

Аднак найбольшую ўвагу звяртаюць удары менавіта па комплексах супрацьпаветранай абароны. З пачатку мая ўкраінскія беспілотнікі знішчылі ўжо 17 элементаў СПА праціўніка, а з пачатку зімы — 153.

Расійскія ваенкары таксама з усё большай трывогай пішуць пра ўдары па лагістыцы расійскага войска ў глыбіні акупаваных тэрыторый.

Каментары1

  • Ха
    15.05.2026
    А зрк то российские дерьмо получается.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць