Грамадства5252

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі

Як даведаўся пра вайну ва Украіне і як выглядала турэмная прапаганда пасля пачатку вайны, журналіст і былы палітвязень Андрэй Пачобут расказаў LRT.

Андрэй Пачобут. Фота: Andrzej Poczobut / Facebook

Андрэй кажа, што пра пачатак вайны вязні даведаліся ўжо ў першы дзень — па радыё падчас прагулкі.

— Было дрэнна чуваць, радыё грала ціха, таму мы не ўсё зразумелі, але стала ясна, што паміж Расіяй і Украінай пачаліся ваенныя дзеянні. Калі мы вярнуліся ў камеру, праз турэмныя гукаўзмацняльнікі раптам пачалі гучаць песні часоў Другой сусветнай вайны, так званай «Вялікай Айчыннай вайны», як яе называюць у Беларусі, «Вставай, страна огромная» і падобныя кампазіцыі. Гэтыя ваенныя песні гралі амаль увесь дзень. Наглядчыкі хадзілі па калідорах у відавочна прыўзнятым настроі.

Пачобут гаворыць, што наогул турэмная сістэма Беларусі і Міністэрства ўнутраных спраў адкрыта сімпатызуюць Расіі. З іх боку пастаянна гучалі фразы накшталт «можам паўтарыць Берлін», гаворыць былы вязень.

— Памятаю, як яны радасна каментавалі адзін аднаму: «хахлы ўцякаюць» — маўляў, украінцы бягуць са сваёй краіны, хутка ўсё скончыцца. З іх проста лілася ўпэўненасць. Яны так былі ў сабе ўпэўненыя. Аднак пазней стала ясна, што вайна развіваецца не так, як чакала Расія. Украіна пачала абараняцца, і гэтая фанабэрыстасць вельмі хутка знікла. Песні таксама замаўчалі — іх больш не ўключалі.

Журналісты таксама спыталі яго, ці трэба сёння, на яго думку, размаўляць з Лукашэнкам? Ці з’яўляецца такі дыялог сёння неабходнасцю ці памылкай? Пачобут кажа, што пакуль не гатовы даць адназначны адказ.

— У канечным выніку адказ дае сама рэальнасць — трэба дзейнічаць так, каб гэта давала вынік. Калі перамовы даюць вынік, калі яны дапамагаюць чагосьці дасягнуць, значыць, трэба размаўляць. Але калі размовы не даюць ніякага выніку, які сэнс іх працягваць? — гаворыць ён.

Каментары52

  • Indrid Cold
    13.05.2026
    Ведаў некалькі людзей якія не таксама казалі што "РАСІЯ НЕ МОЖЕТ ПРОІГРАЦЬ" і што "Трамп сейчас усё порешает".
    Заўсёды, пры кожнай мажлівасці нагадваю ім пра іх дурасць і заўсёды троллю. Бо з рускамірных акрамя аналізаў нічога нельга ўзяць
  • Indrid Cold
    13.05.2026
    Не разумею, дагэтуль ёсць дурні, якія вераць што СэСэСэРэ жылось добра.
  • Неяк так
    13.05.2026
    Не разумею, Черепную коробку им заполнили пропагандой, т.к. изначально там была пустота.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства3

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць