Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш можа перайсці на працу ва ўрад Украіны. Пра гэта, як перадае «Грамадскае радыё», заявіў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра ПС Барыслаў Бяроза.
«У бліжэйшы час вы можаце чакаць прыняцце рашэння ад спадара Яраша аб заняцці адной з пасад у наступным урадзе», — паведаміў прадстаўнік аб'яднання.
Пра якую канкрэтна пасаду можа ісці гаворка і з кім абмяркоўвалася дадзенае пытанне, крыніца не ўдакладніла.
Каментары