Грамадства4545

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі

Пасля рамана з расіянінам Марыя Акуленка засталася ні з чым і просіць дапамогі. 

Марыя Акуленка. Фота з яе Threads

Пра тое, як гісторыя кахання з хлопцам-расіянінам ператварылася ў фільм жахаў, беларуска расказала ў трэдсах.

Некалькі месяцаў таму Марыя скончыла адносіны з кавалерам. Праўда, той не вярнуў ключы ад яе кватэры. Маладая жанчына дапусціла фатальную памылку — яна не стала мяняць замкі.

Спадзявалася на сумленнасць былога каханага. Была ўпэўнена, што дарослы чалавек ніколі не прыйдзе без запрашэння ў чужую кватэру. І дарма.

«Пакуль я спакойна працавала ў начную змену, ён прыйшоў у кватэру і знішчыў УВЕСЬ мой гардэроб: адзенне, бялізну, шкарпэткі, абутак, вопратку. Тое, што не змог знішчыць, клапатліва абліў ёдам».

Жадаючы адпомсціць, былы каханы павыліваў шампунь і бальзам для валасоў, а таксама такія дзявочыя радасці як парфуму ды розныя тонікі для твару. Не пашкадаваў нават кроплі для вачэй, якія Марыя нядаўна прывезла з Беларусі з разлікам, каб хапіла на год.

У гэтай няроўнай барацьбе загінула і бытавая хімія — мужчына выліў усё.

Беларуска кажа, што было б не так крыўдна, калі былы каханы знішчыў нешта з таго, што сам некалі набыў ці падарыў — але не.

У Марыі ёсць дачка — на шчасце, дзіцячыя рэчы засталіся непашкоджанымі.

Жанчына звярнулася па дапамогу, бо кажа, што засталося ў яе цэлым толькі тое, што было адзета на жанчыне. І дадае, што вырашыла агучыць сітуацыю, каб чалавек разумеў: яна не будзе маўчаць.

Менш чым за дзень допіс набраў каля 100 тысяч праглядаў і сотні каментароў з прапановай дапамогі. Адны гатовыя былі падзяліцца сваім адзеннем, іншыя паведамлялі, што хутка паедуць у Турцыю на закупы і могуць прывезці нешта з бытавой хіміі. Прапаноўвалі і забраць Марыю на некалькі дзён на адпачынак, каб дапамагчы адысці ад такой сітуацыі.

Знайшліся ахвотныя падтрымаць грашыма — з самых розных краін. З’явіліся ў каментарах крамы, якія прапанавалі Марыі завітаць да іх і выбраць бясплатна нешта з іх асартыменту.

А беларуска нарэшце выклікала майстра, каб замяніць замкі.

Каментары45

  • Ася
    30.08.2026
    Да эти грузины горячие ребята, есть такое.
  • Беларус
    30.08.2026
    Якая дзяка, такая і падзяка.
    Наабяцала хлопцу, ну, дык цяпер не шкадуй.
  • смехопанорама
    30.08.2026
    Ася, какие деньги и кому отправлять? Фантастическая история с Курского вокзала.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць