Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб рабаванні і наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Фігурантамі справы выступаюць двое непрацоўных мінчан 1980 і 1984 гадоў нараджэння. 4 чэрвеня ўдзень яны збілі бамжа на тэрыторыі рынку ў Ждановічах. Той сканаў на месцы ад пабояў. Нападнікаў затрымалі. Абодва былі нецвярозыя, перадае БелаПАН.
Каментары