Каханне і сэкс7373

Паланга: дзяўчына, якая загарала топлес, неўзабаве пашкадавала аб гэтым

Жыхарка Вільні Юстына, паехаўшы ў Палангу, не чакала, што ў першы дзень адпачынку на яе нападуць. Дзяўчына загарала ў дзюнах без верхняй часткі купальніка, і яе так крытыкавалі навакольныя, быццам яна здзейсніла самы страшны грэх.

«Як толькі мы з сяброўкамі прыехалі ў Палангу, адразу пайшлі на мора. Я вырашыла, што не хачу, каб на маім целе былі палосы. Я адпачывала за мяжой, там на агульных пляжах многія жанчыны загараюць топлес. Гэта ўжо стала натуральным, і навакольныя не звяртаюць увагі. На пляжы было няшмат людзей, і я вырашыла загараць без верхняй часткі купальніка», — распавяла дзяўчына.

Але пра такое рашэнне яна неўзабаве пашкадавала, пажылая жанчына, якая праходзіла міма, не толькі прысароміла дзяўчыну, але і напала на яе.

«Яна пачала крычаць, і абзывала нас з сяброўкамі рознымі словамі, даючы зразумець, што мы выглядаем як дзяўчаты лёгкіх паводзінаў. Яна страшна лаялася, і паводзіла сябе горш, чым мы, сапсавала не толькі настрой, але і ўвесь дзень», — распавяла Юстына.

Хоць такая мода шырока распаўсюджаная, у Літве гэта — навіна, якой, як сцвярджае спецыяліст па этыкету Гедрус Друкцейніс, не наканавана стаць нормай.

«Аснова этыкі — рабіць што хочаш, але не парушаць інтарэсы іншых людзей. Калі знаходжанне на пляжы без верхняй часткі купальніка стварае нязручнасці навакольным, гэта ўжо сігналізуе, што чалавек робіць нядобра. Вядома, раўнамерны загар — гэта прыгожа, але трэба разумець, што ў свеце жывем не мы адны», — сказаў Друкцейніс.

Паводле яго слоў, у такой сітуацыі прыстасоўвацца да навакольных павінна была дзяўчына. Калі паўстаў канфлікт, ёй трэба было адысці на некалькі сотняў метраў ад іншых людзей.

«Прыярытэт заўсёды аддаецца грамадскім нормам. Бо калі я, напрыклад, вельмі спяшаюся, усё роўна не магу ехаць на чырвонае святло. Хоць у многіх выпадках можна знайсці кампраміс», — сказаў спецыяліст.

Ён адмоўна ставіцца і да таго, што некаторыя дзяўчаты не носяць бюстгальтар пад блузкай. Хоць яны запэўніваюць, што так зручней і не так горача, Друкцейніс упэўнены, што часцей за ўсё такім дзяўчатам проста трэба ўвага, яны імкнуцца шакаваць.

«Такія дзяўчаты павінны разумець, што не зменяць свет, калі будуць агаляцца, але свет хутка зменіць іх. Аднойчы яны зразумеюць, як па-дурному сябе паводзілі, і тое, што ўсе спробы правакаваць ні да чаго не прывялі. Калі імкнешся да поспеху або шукаеш другую палову, нельга паводзіць сябе задзірліва. Такія людзі заўсёды прайграюць. Выйграюць тыя, хто выконвае нормы прыстойнасці», — сказаў Друкцейніс.

Ён не лічыць літоўцаў асабліва скаванымі або кансерватыўнымі, але прызнае, што для таго, каб змяніліся сфармаваліся нормы паводзін, трэба па меншай меры паўстагоддзя.

«Калі чалавек адчувае сваё месца, межы, як сябе паводзіць у розных месцах, праблемы не паўстануць. Жаданне весці сябе ў Літве так, як у Новай Зеландыі, толькі паказвае, што чалавек - закладнік сваіх комплексаў - не вольны, напружаны. Ён пачынае бунтаваць, хоць загадзя ведае, што гэты бунт асуджаны на правал», - сказаў Друкцейніс.

Ён прызнаў, што заўсёды былі, ёсць і будуць маладыя людзі, якія любяць паводзіць сябе задзірліва, але разлічваць, што іх ідэі стануць грамадскай нормай - наіўна.

«Ім трэба ведаць, што яны ўсяго толькі слабая меншасць, і, хоць яны могуць выклікаць абурэнне ў грамадстве, яны не змогуць адмяніць традыцыі і нормы этыкету ў бліжэйшыя 50 гадоў», - упэўнены спецыяліст.

Між тым, псіхолаг Генавайце Петранене запэўнівае, што мода загараць топлес сама па сабе не дрэнная - гэта свабода выбару чалавека, але пэўныя часткі цела на людзях павінны быць прыкрытыя, і даступныя толькі самым блізкім людзям.

«Такія паводзіны дзяўчат не з'яўляецца амаральнымі, але ствараюць напружанне і выклікаюць дадатковыя жарсці. Маладыя дзяўчаты звычайна агаляюць грудзі, менавіта тую частку, якая спакушае мужчын, таму, калі на пляжы побач апынецца пара, могуць узнікнуць непатрэбныя сваркі. Хоць грудзі жонкі, можа быць, таксама прыгожыя, але муж і жонка, магчыма, злёгку надакучылі адно аднаму, таму натуральна, што муж будзе глядзець на іншых жанчын, а жанчына будзе крыўдзіцца. Я лічу, што, агаляючы грудзі дзяўчыны павінны думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых жанчын, пра магчымую іх рэакцыю», - сказала Петранене.

Каментары73

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →