Свет11

Кітаец зарабіў за месяц амаль 9 тысяч даляраў, назіраючы за аблокамі

Кітайскі турыстычны комплекс завяршыў незвычайны месячны конкурс на пасаду «назіральніка за аблокамі». Пераможцу плацілі 60 тысяч юаняў, або каля 8900 даляраў, за тое, каб ён жыў на гары, назіраў за морам аблокаў і штодня здымаў відэа, піша выданне South China Morning Post.

Фота: Handout

Вакансію 8 ліпеня абвясціў турыстычны раён гары Лаацзюнь у правінцыі Хэнань. Праца была разлічаная з 16 ліпеня да 15 жніўня. Акрамя заробку, супрацоўніку далі бясплатнае жыллё.

Гара Лаацзюнь — адно з вядомых святых месцаў даасізму ў Кітаі, гісторыя якога налічвае больш за 2000 гадоў. Паводле традыцыі, менавіта тут у VI стагоддзі да нашай эры жыў заснавальнік філасофскай школы даасізму Лаа-цзы. Гара таксама славіцца краявідамі, калі густы туман утварае своеасаблівае «мора аблокаў».

Фота: Handout

Пры гэтым Лаацзюнь мае найвышэйшы ў Кітаі статус турыстычнай славутасці — 5A. Іншаземцаў туды, аднак, не пускаюць праз блізкасць да вайсковай базы.

Незвычайная вакансія хутка стала віруснай у кітайскіх сацыяльных сетках. На яе прэтэндавалі больш за 3500 чалавек. Кандыдаты павінны былі публікаваць свае відэа з адмысловымі хэштэгамі, а пераможцу выбіралі з улікам папулярнасці яго роліка, колькасці лайкаў і перапостаў, а таксама якасці самога відэа.

У выніку працу атрымаў 23‑гадовы Лі Сычэнь з Хэнані, які нядаўна скончыў навучанне па спецыяльнасці, звязанай з электроннай камерцыяй. Ён абышоў нават шэраг прафесійных фатографаў і стаў першым афіцыйным «назіральнікам за аблокамі» на гары.

Падчас працы Лі даводзілася ўставаць каля пятай гадзіны раніцы. Ён здымаў краявіды ад перадсвітальных гадзін да заходу сонца, у тым ліку светлавыя шоу, каб сабраць як мага больш матэрыялу з розных ракурсаў. За гэты час ён навучыўся лепш здымаць і мантаваць відэа, займацца колеракарэкцыяй і кіраваць дронам.

Фота: Handout

Аднак праца аказалася не такой лёгкай, як можа здавацца збоку. Лі прызнаўся, што спачатку хваляваўся, ці будуць ягоныя ролікі карыстацца папулярнасцю. Асабліва цяжка было ў дні з дрэнным надвор'ем, калі чаканага «мора аблокаў» не было. Ён назваў такія моманты сапраўдным выпрабаваннем.

Усе аўтарскія правы на відэаздымкі, зробленыя Лі на тэрыторыі турыстычнага комплексу, належаць самому комплексу. Пры гэтым малады чалавек паралельна публікаваў у сваім асабістым акаўнце відэаблогі пра працу і ўласныя перажыванні. Ягоная старонка ўжо набрала больш за 6000 падпісчыкаў.

Нягледзячы на вірусную папулярнасць свайго конкурснага роліка, Лі пакуль не лічыць сябе блогерам-інфлюенсерам. Пасля заканчэння незвычайнай работы ён плануе знайсці пастаяннае месца працы, а сацыяльныя сеткі весці ў вольны час.

Прадстаўнік турыстычнага раёна Чжан паведаміў, што падобны набор могуць правесці і ў будучыні. На аб'екце ўжо працуюць штатныя відэааператары, але адміністрацыя хоча атрымліваць свежы погляд збоку — своеасаблівае «трэцяе вока», якое можа заўважыць тое, што звычайныя супрацоўнікі перастаюць заўважаць.

Каментары1

  • .
    21.08.2026
    Облака, белогривые лошадки...

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць