Грамадства44

Беларусь закрывае сваё пасольства ў Фінляндыі

Беларусь закрывае сваё пасольства ў Фінляндыі. Адпаведнае рашэнне ўрад прыняў 20 жніўня, вынікае з запісу ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. У ім зарэгістравана пастанова Савета міністраў №424 «Аб закрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы», заўважыла выданне «Позірк».

Будынак, у якім размяшчалася беларускае пасольства ў Хельсінкі. Фота: finland.mfa.gov.by

Сам тэкст пастановы пакуль не апублікаваны, а прэс-служба ўрада афіцыйна пра рашэнне не паведамляла.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Фінляндыяй былі ўсталяваныя 26 лютага 1992 года. Фінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску пачало працаваць 1 кастрычніка 2010 года як аддзяленне пасольства Фінляндыі ў Літве. Беларускае пасольства ў Хельсінкі дзейнічае з 5 снежня 2011 года.

Беларускае пасольства ў Фінляндыі таксама было акрэдытавана па сумяшчальніцтве ў Даніі. З 2018 да 2024 года паслом быў Аляксей Самасуеў. Новы пасол прызначаны не быў. Цяпер на сайце пасольства ўжо няма інфармацыі пра кантактных асоб.

Пры гэтым фактычна праца дыпламатычнай місіі ўжо была прыпыненая раней. 3 ліпеня 2026 года на сайце пасольства з'явілася паведамленне пра «часовае прыпыненне працы». Прычына не ўдакладнялася. У паведамленні гаварылася, што са жніўня па консульскія пытанні беларусам прапануюць звяртацца ў іншыя беларускія замежныя ўстановы, у тым ліку ў Генеральнае консульства ў Даўгаўпілсе або пасольства ў Стакгольме.

Публікацыі пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Фінляндыі на сайце пасольства спыніліся яшчэ ў 2022 годзе. Пры гэтым захоўваецца інфармацыя пра палітычныя кантакты дзвюх краін, у тым ліку пра ўзаемныя візіты высокага ўзроўню, якія адбываліся да 2021 года.

Фармальна на сайце дыпмісіі адносіны паміж дзвюма дзяржавамі характарызуюцца як заснаваныя на ўзаемнай павазе і ўзаемнай выгадзе, без праблем і супярэчнасцяў. Аднак рэальныя палітычныя адносіны істотна пагоршыліся пасля падзей 2020 года.

Закрыццё пасольства ў Хельсінкі адбываецца ў рамках больш шырокай «аптымізацыі» беларускай дыпламатычнай сеткі. Гэты працэс пачаўся яшчэ ў красавіку 2021 года. Частка беларускіх пасольстваў у Еўропе закрываецца, а некаторыя суседнія краіны пераходзяць пад акрэдытацыю беларускіх паслоў, якія працуюць у іншых дзяржавах.

Пры гэтым паралельна Мінск пашырае сетку генеральных консульстваў у Расіі.

Каментары4

  • Someone
    20.08.2026
    Той бяды, офіс-кабінет туды ў любы дзень хоць у поўным складзе можа выехаць пафоткацца.
  • Аналiтык
    21.08.2026
    Гэта дрэнна, Расея мае мяжу з Фінляндыяй, можа быць звязана з планамi Расеi атакаваць краiну.
  • Навошта нам, беларусам замежжа, тыя амбасады ды кансуляты?
    21.08.2026
    калі яны нічога не робяць? пашпарты не мяняюць, даверанасці не выдаюць. Краіна 404.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць