Свет11

Расія правяла ракетныя выпрабаванні паблізу астравоў, на якія прэтэндуе Японія

Расія правяла рэдкія ракетныя вучэнні з удзелам ваенна-марскіх судоў і наземнай пускавой устаноўкі паблізу астравоў, на якія таксама прэтэндуе Японія. Гэта ўзмацніла нядаўнюю напружанасць паміж краінамі, піша Bloomberg.

У чацвер Ціхаакіянскі флот Расіі заявіў, што запуск ракет быў ажыццёўлены з атамнай падводнай лодкі, ракетнага крэйсера і берагавога абарончага комплексу «Бастыён» у раёне Паўднёвых Курыльскіх астравоў. Пры гэтым дата вучэнняў не пазначалася.

Згодна са справаздачай, ракеты былі запушчаныя па цэлях, размешчаных на адлегласці больш за 300 км, і паспяхова іх паразілі. Ціхаакіянскі флот не ўказаў дакладнае месца правядзення вучэнняў, але Расія яшчэ ў 2016 годзе размясціла батарэі берагавой абароны «Бастыён» на востраве Ітуруп, вядомым у Японіі як Этарофу.

«Нарошчванне ваеннай моцы Расіі на чатырох Паўночных астравах супярэчыць пазіцыі Японіі і з'яўляецца непрымальным», — заявіў кіраўнік МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі журналістам.

Каментары1

  • Краголь
    21.08.2026
    Японіі трэба закупіць марскія дроны у Украіны, і адзін па адным тапіць караблі. І гаварыць: гэта не мы, гэта Украіна

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць